29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагары з акумулятарным заводам пад Берасцем рэгіструюць экалагічнае аб'яднанне

Змагары з акумулятарным заводам пад Берасцем  рэгіструюць экалагічнае аб'яднанне

Праціўнікі завода «АйПаўэр» падалі дакументы ў Берасцейскі аблвыканкам.

26 чэрвеня актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама. Устаноўчы сход адбыўся 26 траўня, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сузаснавальнікамі берасцейскага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва каля абласнога цэнтра акумулятарнага завода.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасці з'яўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненне грамадскасці да развязання экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пра рэгістрацыю або нерэгістрацыю новага аб'яднання ўлады павінны паведаміць на працягу месяца, да 26 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках