29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Трамп павінен запісваць кожнае слова на сустрэчы з Пуціным

14
Washington Post: Трамп павінен запісваць кожнае слова на сустрэчы з Пуціным

Усе папярэднія сустрэчы з расейскім аўтакратам прайшлі без афіцыйных нататак.

Калі прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган праводзіў перамовы з лідарам СССР Міхаілам Гарбачовым у Рэйк'явіку 11 кастрычніка 1986 года, савецкі лідар жартам заўважыў, што ён і яго амерыканскі калега прывезлі з сабой шмат дакументаў. Навошта? Рэйган адказаў, што ўсе паперы павінны нагадваць кожнаму з іх пра тое, што адбылося пасля іх апошняй сустрэчы.

Саміт 1986 года стаў гістарычным. Адкуль чалавецтва пра гэта ведае? Таму што ў прыдачу да перакладчыкаў у абодвух лідараў былі супрацоўнікі, якія запісвалі кожнае слова. І гэтыя запісы хоць гадамі былі таямніцай, цяпер рассакрэчаныя, - піша Washington Post, (пераклад - unian.net) у рэдакцыйным артыкуле.

Выданне раіць прэзідэнту Дональду Трампу ўзяць прыклад з Рэйгана ў пятніцу, калі ён сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у кулуарах саміту G20, які пройдзе ў Японіі. Гэтага патрабуе, між іншым, закон «Аб прэзідэнцкіх запісах» ад 1978 года, які тычыцца дзейнасці Трампа. Таксама гэтага патрабуе закон «Аб федэральных запісах», які закранае амерыканскія урадавыя ведамствы, такія як Дзярждэпартамэнт.

Падчас папярэдніх сустрэч з Пуціным амерыканскі прэзідэнт праігнараваў гэтыя патрабаванні. Washington Post раней пісаў, што не існуе ніякіх дэталёвых дакументаў, нават сакрэтных, у якіх бы было апісана, пра што гаварыў прэзідэнт ЗША з расейскім аўтакратам падчас пяці сустрэч за апошнія два гады. У адным з выпадкаў Трамп канфіскаваў запісы, якія зрабіў ягоны перакладчык.

Дзейнаму амерыканскаму прэзідэнту трэба змяніць курс. Ён павінен паклапаціцца аб тым, каб фіксацыя сустрэч адбывалася належным чынам. Таму што так патрабуе закон і таму што гэта вельмі важна для таго, каб парламентарыі змаглі прыцягнуць Трампа да адказнасці за яго дзеянні. Таксама такія дакументы важныя для гістарычных даследаванняў. Дзіўнае захапленне амерыканскага прэзідэнта Пуціным, расейскае ўмяшанне ў выбары ў 2016 годзе, а таксама ўзмоцненая варожасць паміж Вашынгтонам і Масквой - усё гэта робіць запісы асабліва важнымі. Урэшце, Расея дакладна будзе ўсё фіксаваць.

«Трамп можа і творыць уласную гісторыю, але яна яму не належыць. Яна належыць амерыканскаму народу. І ён не можа скамячыць яе, калі захоча», - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках