20 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін шукае грошы ў «арабскіх сяброў»

22
Мінфін шукае грошы ў «арабскіх сяброў»

Намеснік міністра фінансаў спадзяецца на крэдыты з краін Персідскага заліва, «улічваючы сяброўскія стасункі».

Міністэрства фінансаў Беларусі ўважае перспектыўным узаемадзеянне з фондамі, зарэгістраванымі ў краінах Персідскага заліва. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле намесніка міністра фінансаў Андрэя Белкаўца, размешчаным у часопісе «Финансы. Учет. Аудит», паведамляе БелТА.

«Па меры нарошчвання ўкладанняў у нашу краіну магчымасці фінансавання скарачаюцца і мы прыходзім да неабходнасці пошуку новых крыніц ільготных рэсурсаў. У гэтым кантэксце перспектыўным бачыцца ўзаемадзеянне з фондамі, зарэгістраванымі ў краінах Персідскага заліва», - адзначыў Андрэй Белкавец.

У краінах Персідскага заліва дзейнічаюць Фонд развіцця Абу-Дабі, Савудаўскі фонд развіцця, Кувэйцкі фонд арабскага эканамічнага развіцця, Фонд міжнароднага развіцця АПЕК, Ісламскі банк развіцця, Арабскі фонд эканамічнага і сацыяльнага развіцця, Арабскі банк эканамічнага развіцця Афрыкі.

Фонды прытрымліваюцца пэўных падыходаў да крэдытавання: доля іх удзелу ў праекце складае не больш за 50% агульнага кошту, тэрмін пазыкі - да 25 гадоў, працэнтная стаўка не перавышае 6% гадавых і залежыць ад узроўню даходаў на душу насельніцтва (самыя бедныя краіны атрымліваюць сродкі на максімальна ільготных умовах).

Мандат большасці фондаў не абмежаваны арабскімі краінамі, яны фінансуюць праекты ва ўсім свеце.

Беларусь ужо мела досвед супрацоўніцтва з Кувэйцкі фондам арабскага эканамічнага развіцця (КФАЭР), у 2002 годзе падпісана пагадненне пра крэдыт для рэканструкцыі завода поліэфірных нітак у Светлагорску. У далейшым супрацоўніцтва было пастаўленае на паўзу, аднак у 2018 годзе пачалася прапрацоўка магчымасці прыцягнення сродкаў КФАЭР для рэканструкцыі комплексу будынкаў гарадзенскага анкалагічнага дыспансера.

Ацэначная місія КФАЭР працавала ў Беларусі з 21 красавіка да 1 траўня 2019 года, у выніку ўзгодненыя ўмовы крэдыту. Фонд прыме ўдзел у фінансаванні праекта і выдзеліць льготную пазыку сумаю 7,5 млн дынараў (эквівалентна $25,5 млн) тэрмінам на 24 гады.

«Улічваючы сяброўскія стасункі, якія склаліся ў Беларусі з шэрагам краін Блізкага Усходу, мы маем рэальную магчымасць пашырыць круг партнёраў і атрымаць дадатковыя крыніцы ільготных крэдытных рэсурсаў», - рэзюмаваў Андрэй Белкавец.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках