24 красавiка 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі ваенкамат не знайшоў мяне і не ўручыў позву на вайсковыя зборы, то я таксама стану невыязным?»

21
«Калі ваенкамат не знайшоў мяне і не ўручыў позву на вайсковыя зборы, то я таксама стану невыязным?»

Новаўвядзенні ў заканадаўства ўсхвалявалі беларусаў.

Новаўвядзенні ў заканадаўства, якія ўчора ў першым чытанні прынялі «дэпутаты», усхвалявалі большую частку хлопцаў да 27 гадоў. Разам з імі захваляваліся і «партызаны». Ці тычыцца новае правіла іх і ці будуць іх уключаць у спісы невыязных, калі з нейкіх прычын не змаглі выдаць павестку?

- Ці закрануць змены запаснікаў? Да прыкладу, ваенкамат не змог мяне знайсці, позву не ўручыў. Ці будзе забаронены мне выезд за мяжу? - хвалюецца чытач onliner.by Аляксандр.

Гэтае пытанне журналісты пераадрасавалі сябру пастаяннай камісіі ў нацыянальнай бяспецы Ігару Мартынаву, які ўчора разам з міністрам абароны прэзентаваў новаўвядзенні.

- Не, на сённяшні дзень новаўвядзенні не распаўсюджваюцца на тых, хто прызываецца на вайсковыя зборы, - адзначыў Мартынаў. - Новаўвядзенні тычацца тых, хто не праходзіў тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзерве. Але важна памятаць, што калі чалавек не прыбыў на вайсковыя зборы без паважнай прычыны, то на яго распаўсюджваецца крымінальны артыкул Крымінальнага кодэкса за ўхіленне ад вайсковых збораў.

Нагадаем, механізм уключэння прызыўнікоў у спіс невыязных пакуль не да канца зразумелы. «Дэпутат» Ігар Мартынаў учора тлумачыў, што спачатку позву павінны ўручыць прызыўніку належным чынам (асабіста ў рукі, ён павінен распісацца на ёй), затым у выпадку, калі прызыўнік не з'яўляецца ў ваенкамат без паважнай прычыны, камісія прымае пастанову аб тым, каб уключыць яго ў спіс невыязных. Пра гэту пастанову чалавека паведамляюць, і на працягу тыдня ён можа аспрэчыць яе. Толькі калі чалавек не аспрэчыў такую пастанову, яго могуць уключыць у спіс невыязных.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў патлумачыў новаўвядзенне па-іншаму. З яго слоў, забарона на выезд за мяжу наступае ў той момант, калі ваенкамат накіраваў позву ці якім-небудзь іншым чынам апавясціў прызыўніка пра прыход (позва на працы, паведамленне ў дэканат, бацькам і гэтак далей) і прызыўнік не з’явіўся ў прызыўную камісію. Таксама калі чалавек не паведаміў у ваенкамат аб тым, што змяніў месца жыхарства, прозвішча і гэтак далей, фактычна, калі ваенкамат яго не змог знайсці, то звесткі такога прызыўніка могуць уключыць у базу невыязных.

У любым выпадку пакуль выразнага механізму няма. Са слоў Раўкова, усе супярэчнасці ў заканадаўстве павінны будуць зняцца на працягу трох месяцаў з дня апублікавання новаўвядзенняў. За гэты час рада міністраў павінна прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з імі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках