24 красавiка 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму нафта можа патаннець да $30

Чаму нафта можа патаннець да $30

Экспэрты Bank of America Merrill Lynch дапусцілі падзенне кошту на нафту Brent удвая.

Для такога падзення будзе дастаткова ўсяго двух чыннікаў, мяркуюць у амерыканскім банку.

Пагаршэнне стасункаў паміж ЗША і Кітаем можа справакаваць зніжэнне кошту нафты больш чым на 50%, да $30 за барэль, мяркуюць аналітыкі Bank of America Merrill Lynch. Пра гэта ў інтэрв'ю Bloomberg паведаміў кіраўнік управы даследаванняў таварных рынкаў Bank of America Merrill Lynch Франсіска Бланш, піша РБК.

Асноўнай падзеяй для рынкаў стане саміт «Вялікай дваццаткі» ў гэтыя выходныя ў Японіі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа падвысіць мыты на пакінутыя $300 млрд кітайскага імпарту ў выпадку, калі яму не ўдасца дамовіцца з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам. Перамовы пройдуць на саміце.

Як зрыў перамоў паўплывае на нафту

Каб скараціць негатыўны ўплыў ад увядзення новых мыт, кітайскія ўлады могуць аслабіць курс юаня да даляра, перакананыя ў Bank of America. Нафта ацэньваецца ў далярах, і для найбуйнейшага ў свеце імпарцёра сыравіны Кітая яна стане больш дарогай. Гэта запаволіць рост попыту на нафту, мяркуюць аналітыкі.

Экспэрт Citigroup Сунь Лу мяркуе, што Кітай можа аслабіць юань прыкладна на 6% ад бягучых узроўняў, да 7,3 за $1. Дэвальвацыя спатрэбіцца для таго, каб кампенсаваць уплыў амерыканскіх мвт на астатнюю частку кітайскага імпарту.

У дадатак да гэтага Кітай можа пачаць ігнараваць санкцыі ЗША супраць Ірана і аднавіць куплю нафты ў гэтай краіны. Паводле ацэнак Бланша, аб'ём пакупак Кітаем нафты ў Іране можа дасягнуць 2 млн барэляў. Спалучэнне двух гэтых падзей здольнае адвесці нафту да $30 за барэль, выснавалі ў Bank of America.

Ці ёсць іншыя варыянты

У банку думаюць, што сцэнар падзення кошту нафты ўдвая не надта імаверным, але і не вар’яцкім. Базавы сцэнар Bank of America Merrill Lynch для Brent прадугледжвае $63 за барэль у другой палове года. Да 2020 года экспэрты чакаюць зніжэння каціровак да $60 за барэль.

Brent упала на 20% з максімуму ў канцы красавіка да мінімуму 12 чэрвеня праз абвастрэнне гандлёвага супрацьстаяння паміж ЗША і Кітаем. З тых часоў яна вырасла прыкладна на 10% праз узмацненне напружанасці ў Персідскай затоцы. У чацвер, 27 чэрвеня, ф'ючарсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE прадаюцца блізу $66 за барэль.

Галіновая статыстыка з ЗША пакуль надае падтрымку нафтавым каціроўкам. На гэтым тыдні папярэднія звесткі ад API і звесткі Мінэнэрга сведчылі аб скарачэнні запасаў нафты ў ЗША. Са звестак Мінэнэрга ЗША, за тыдзень запасы знізіліся на 12,5 мільёнаў барэляў, гэта значыць на максімальную велічыню з верасня 2016 года.

Кансэнсус-прагноз Bloomberg мяркуе, што да канца верасня каціроўкі Brent складуць $69 за барэль, а да снежня нафта вырасце да $70. Праз 12 месяцаў экспэрты ў сярэднім чакаюць нафту на ўзроўні $68 за барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках