25 красавiка 2024, Чацвер, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Экс-кіраўнік Інгушэціі Яўкураў стане намеснік міністра абароны РФ

«Коммерсант»: Экс-кіраўнік Інгушэціі Яўкураў стане намеснік міністра абароны РФ
ЮНУС-БЭК ЯЎКУРАЎ

Раней Яўкураў сышоў у адстаўку на фоне пратэстаў супраць перадачы зямель Інгушэціі Чачэніі.

Былы кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бэк Яўкураў стане намеснікам міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу. Пра гэта ў чацвер, 27 чэрвеня, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі Яўкурава.

Напярэдадні, у сераду, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыняў адстаўку Юнус-Бэка Яўкурава з пасады кіраўніка Інгушэціі. Аб сваёй пастанове пакінуць пасаду кіраўніка рэспублікі Яўкураў абвясціў у панядзелак у спецыяльным звароце, які трансляваўся на нацыянальнай тэлевізіі Інгушэціі.

Пастанову аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў інгушскі лідар прыняў на фоне пратэстаў супраць дамовы аб вызначэнні адміністратыўных межаў паміж Чачэніяй ды Інгушэціяй, якія доўжацца з восені 2018 года.

Часова выканаўцам абавязкаў кіраўніка Інгушэціі Уладзімір Пуцін прызначыў Махмуд-Алі Каліматава, раней займаў пасаду кіраўніка ўправы Распрыроднагляду Самарскай вобласці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках