25 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЗША ў NATO: Турцыя страціць самалёты F-35, калі купіць С-400

3
Амбасадарка ЗША ў NATO: Турцыя страціць самалёты F-35, калі купіць С-400
КЕЙ БЭЙЛІ-ХАТЧЫНСАН
ФОТА: REUTERS

Кэй Бэйлі Хатчысан заявіла, што выкарыстанне С-400 дэстабілізуе супрацьпаветраныя сістэмы NATO.

Калі Анкара насуперак рэкамендацыям NATO купіць расейскія ракетныя сістэмы С-400, Турцыя страціць магчымасць выкарыстоўваць амерыканскія знішчальнікі пятага пакалення F-35. Пра гэта 25 чэрвеня заявіла журналістам у Брусэлі амбасадарка ЗША ў NATO Кэй Бэйлі Хатчысан, інфармуе gordonua.com са спасылкай на Reuters.

Яна адзначыла, што выкарыстанне С-400 дэстабілізуе супрацьпаветраныя сістэмы NATO, якія ўмеюць распазнаваць свае самалёты.

Хатчынсан падкрэсліла, што праз расейскія ракетныя сістэмы Турцыя можа быць выключаная з сістэм развіцця F-35, нягледзячы на тое, што ў гэтай краіне вырабляюць для самалётаў дэталі фюзеляжа, шасі і дысплэя ў кабіне пілота.

Паводле слоў амбасадаркі ЗША ў NATO, Анкара - важны партнёр у вытворчасці знішчальніка, але "праблемы бяспекі ў дачыненні да Расеі маюць больш важнае значэнне".

У ліпені 2017 года Турцыя дамовілася з РФ аб пастаўках сістэм С-400.

Былы памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Уэс Мітчэл дапускаў, што Вашынгтон можа выкарыстаць да Анкары санкцыі праз набыццё расейскіх ЗРК. Гаворка ідзе пра замарозку вайсковага супрацоўніцтва ў праграме найноўшых знішчальнікаў F-35. 1 красавіка 2019 гады Пентагон абвясціў аб прыпыненні ўдзелу Турцыі ў праграме Joint Strike Fighter.

У пачатку чэрвеня 2019 года ЗША прапанавалі Турцыі варыянты, якія б дазволілі ёй адмовіцца ад расейскіх зенітных ракетных комплексаў С-400, заявіў дырэктар агенцтва міністэрства абароны ЗША ў супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і абароны генерал-лейтэнант Чарльз Хупер. Ён нагадаў, што ЗША папярэджвалі Турцыю пра магчымыя наступствы ў выпадку куплі ў РФ С-400.

Хатчысан у каментары тэлеканалу CNBC заявіла, што купля Турцыяй расейскіх сістэм можа дапамагчы Крамлю ў яго імкненні аслабіць Альянс. Паводле ейных слоў, Турцыя павінна зрабіць выбар паміж расейскімі сістэмамі С-400 і амерыканскімі знішчальнікамі F-35.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках