16 красавiка 2024, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікам менскага «Дынама» можа стаць бізнэсовец Гуцарыеў

9
Уладальнікам менскага «Дынама» можа стаць бізнэсовец Гуцарыеў
МІХАІЛ ГУЦАРЫЕЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Гуцарыеў вядомы як гандляр нафтапрадуктамі і сябар Лукашэнкі.

Са звестках pressball.by, менскае "Дынама" неўзабаве здабудзе аднаасобнага гаспадара. Ім можа стаць расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцарыеў.

Гуцарыеў вядомы як гандляр нафтапрадуктамі і сябар Аляксандра Лукашэнкі. У Менску мільярдэр пабудаваў гатэль і бізнэс-цэнтр, комплекс для стаянкі і рамонту самалётаў у аэрапорце. Ягоная кампанія "Слаўкалій" будуе ў Беларусі калійны камбінат.

Раней агучвалі пагалоску, згодна з якой Гуцарыеў плануе аддаць клуб свайму малодшаму партнёру, IT-прадпрымальніку Віктару Пракапеню.

Акрамя таго, абрываецца "апошняя нітачка", што звязвала "Дынама" з былым уладальнікам Юрыем Чыжом: з будынка, які належыць "Трайплу", адміністрацыя клуба пераязджае ў ТРЦ "Galileo".

Нагадаем, "Трайплу" на момант пачатку эпапеі з продажам клуба належала блізу 57% акцый менскага "Дынама", яшчэ 26% валодаў Менгарвыканкам. Калі ўгода закончыцца ўдала, пад крылом Мннгарвыканкама застанецца толькі ФК "Менск", а значыць, можа адпасці патрэба аб'яднання "гараджан" і "бела-блакітных".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках