19 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO ўпершыню ў гісторыі распрацавала касмічную стратэгію

NATO ўпершыню ў гісторыі распрацавала касмічную стратэгію

У канцы года NATO можа абвясціць космас асобнай тэрыторыяй для правядзення вайсковых аперацый.

NATO ўпершыню ў гісторыі распрацавала касмічную стратэгію. Пра гэта ў чацвер, 26 чэрвеня, паведаміў на сваёй старонцы ў твітары генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг. У арганізацыі мяркуюць, што ў будучыні вайсковыя канфлікты могуць развязвацца ў тым ліку ў космасе - да прыкладу, праз напады на стратэгічна важныя спадарожнікі або выкарыстанне зброі ў космасе, піша DW.

Акрамя таго, ужо ў канцы года NATO можа абвясціць космас асобнай тэрыторыяй для правядзення вайсковых аперацый. Гэта забяспечыць выдачу дадатковых рэсурсаў і дазволіць разглядаць магчымыя касмічныя атакі гэтак жа, як дагэтуль разглядаліся атакі на зямлі, у паветры, на моры і ў кіберпрасторы. Раней, у 2016 годзе, NATO абвясціла кіберпрастору асобнай тэрыторыяй для правядзення аперацый, каб абараняць сябе ад хакерскіх нападаў.

Нагодай для ўзмоцненай увагі да космасу стаў той факт, што NATO ўсё больш залежыць ад тэхнікі ў беспаветранай прасторы. Праз спадарожнікі ажыццяўляецца камунікацыя пры вайсковых аперацыях, яны таксама выкарыстоўваюцца для расследаванняў і шпіянажу, а таксама для навігацыйных сістэм. З іншага боку гэта азначае, што напады на спадарожнікі, якія належаць краінам-сябрам NATO, могуць абмежаваць іх абараназдольнасць. Акрамя таго, напады на спадарожнікі ў выпадку вайны могуць быць выкарыстаны для паралізацыі часткі грамадскага жыцця.

Акрамя ЗША, аб пашырэнні сваіх касмічных магчымасцяў таксама абвясцілі такія краіны, як Расея, Кітай ды Індыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках