23 лiпеня 2019, aўторак, 13:01
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Gucci пачаў выкарыстоўваць тэхналогію беларускага стартапу

2
ФОТА: WATCHPRO USA

Модны брэнд стаў партнёрам беларускага Wannaby.

Карыстальнікі мабільнага дадатку вядомага моднага брэнда Gucci цяпер могуць віртуальна прымерыць красоўкі маркі Ace. Пра гэта піша wwd.com.

КРЫНІЦА: GUCCI

Сэрвіс, заснаваны на тэхналогіі дапоўненай рэальнасці - augmented reality, або AR, - распрацаваны ў партнёрстве з беларускім стартапам Wannaby.

Карыстальнік выбірае з каталога ўпадабаныя яму красоўкі, наводзіць камеру на свае ступні, і абутак «адзеты» на ногі ў рэальным часе.

У Gucci тлумачаць, што так можна будзе прымерыць не толькі мадэлі, якія ўжо знаходзяцца ў продажы, але і тыя, якія толькі рыхтуюцца да выпуску.

«Прымераныя» красоўкі можна тут жа праз дадатак купіць у онлайн-краме брэнда або сфатаграфаваць выяву і размясціць яе ў сацсетках.