24 красавiка 2024, Серада, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя спаборнікі БГК у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Сталі вядомыя спаборнікі БГК у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

27 чэрвеня адбылося лёсаванне групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Cпаборнікамі БГК імя Мяшкова ў групе "В" стануць "Вардар", "Веспрэм", "Вівэ", "Матор", “Манпэлье","Порту" і "Кіль", піша pressball.by.

ГРУПА "А": Пары Сэн-Жэрмен (Францыя), Барсэлона (Гішпанія), Фленсбург (Нямеччына), Ольбарг (Данія), Пік (Венгрыя), Заграб (Харватыя), Элверум (Нарвэгія), Цэле (Славенія).

ГРУПА "B": Вардар (Македонія), Веспрэм (Вугоршчына), Віве (Польшча), БГК імя Мяшкова (Беларусь), Матор (Украіна), Манпелье (Францыя), Порту (Партугалія), Кіль (Нямеччына).

ГРУПА "С": Севехоф (Швэцыя), Татран (Славакія), Кокс (Фінляндыя), Еўрафарм Работнік (Македонія), Бідасоа (Гішпанія), Спортынг (Партугалія).

ГРУПА "D": Дынама (Румынія), Чэхаўскія Мядзведзі (Расея), Шафхаўзэн (Швайцарыя), Крыстыянстад (Швэцыя), Вісла (Польшча), Гудмена (Данія).

Групавы раўнд наймацнейшага гандбольнага турніру кантынента пройдзе паводле схемы сезона мінулага. Каманды, якія перамаглі ў турніры ў групах "А" і "В", атрымліваюць квіткі ў чвэрцьфінал. Клубы, якія занялі ў групах месцы з 2-га да 6-га, выходзяць у 1/8 фіналу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках