19 красавiка 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы пакпілі з чыноўнікаў і прапанавалі ўсталяваць незвычайны помнік

9
Берасцейцы пакпілі з чыноўнікаў і прапанавалі ўсталяваць незвычайны помнік

У скульптурнай кампазіцыі будзе не толькі ўпрыгожвальны, але і псіхатэрапеўтычны эфект.

Ідэя ўзвядзення скульптурнай кампазіцыі «Чыноўнік і чалавек» належыць актывістам, якія змагаюцца з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем. Дакумент з просьбай дазволіць устаноўку скульптуры ў гарвыканкам накіраваў мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле ягоных слоў, устаноўка арт-аб'екта асабліва актуальная ў сувязі з грамадскім пратэстам супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў СЭЗ. «Чыноўнікі пастаянна здзіўляюць нашых актывістаў сваім майстэрствам не чуць людзей», - адзначыў у каментары «Брестской газете» Раман Кісляк.

Кампазіцыю хочуць усталяваць на вуліцы Гогаля. Яе выраб і ўзвядзенне будзе весціся за кошт сродкаў берасцейцаў, якія падтрымалі задуму.

Мяркуецца, што ў «бюракрата» з вушэй будуць тырчаць коркі як сімвал нежадання слухаць простага чалавека. Акрамя таго, яго павернуць да іншых скульптурных кампазіцыі спінай, што будзе значыць «замшэлы бюракратызм і адпаведнае стаўленне да людзей». Яшчэ адзін сімвалічны аб'ект - падняты на штатыве ліхтар з надпісам «праблемы людзей», які навісае над бюракратам і які сведчыць пра тое, «што бюракратам праблемы людзей «да ліхтара».

Каб пазбегнуць непаразуменняў твару ў бюракрата не будзе, каб выключыць выпадковае супадзенне з дзейнымі чыноўнікамі.

Адзначаецца, што ў скульптурнай кампазіцыі будзе не толькі эфект упрыгожвання, але і псіхатэрапеўтычны эфект. У выпадку сутыкнення з бюракратызмам у сваім жыцці людзі змогуць больш не стрымліваць у сабе гэтыя негатыўныя эмоцыі, а «выльюць» іх на «бюракрата». Дзякуючы скульптурнай кампазіцыі знізіцца колькасць спраў у судах паводле артыкула «Абраза службовых асобаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках