19 красавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Івашын: Пад выглядам параду Расея ўвяла ў Беларусь «Іскандэры»

20
Дзяніс Івашын: Пад выглядам параду Расея ўвяла ў Беларусь «Іскандэры»
ФОТА: RACYJA.COM

Расея адпрацоўвае аператыўнае разгортванне ракетных комплексаў на тэрыторыі нашай краіны.

22 чэрвеня Inform Napalm паведаміў, што падраздзяленні, узбраенне і вайсковая тэхніка Заходняй вайсковай акругі (ЗВО) Узброеных сіл РФ зайшлі на тэрыторыю Беларусі.

Паводле афіцыйных паведамленняў абаронных ведамстваў, расейскія вайскоўцы нібыта павінны браць удзел у парадзе 3 ліпеня ў Менску. Аднак перакідку зафіксавалі яшчэ ўвечары 20 чэрвеня ў Воршы. Фотафіксацыю бронетранспарцёраў БТР-82А дзяржавы-агрэсара актывісты зрабілі недалёка ад Аршанскага чыгуначнага вакзалу.

Што гэта азначае для нашай краіны, і якімі могуць быць наступствы? Cайт Сharter97.org звярнуўся па каментар да рэдактара беларускай службы міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm Дзяніса Івашына.

- Як вы пракаментуеце такую маштабную перакідку расейскай вайсковай тэхнікі ў Беларусь? Ці сапраўды ўся яна будзе выведзена пасля параду?

- Маштабнае перакідванне расейскай ваеннай тэхнікі ў Беларусь можа з'яўляцца адпрацоўкай аператыўнага выстаўлення з пунктаў сталай дыслакацыі ў прызначаны раён на тэрыторыі нашай краіны.

У пэўным сэнсе гэта можна ўспрымаць як элемент наступальных дзеянняў. Вядома ж, найбольшую пагрозу для суседзяў Беларусі маюць падраздзялення 112-й ракетнай брыгады УС РФ, якая ўзброеная аператыўна-тактычнымі ракетнымі комплексамі «Іскандэр».

Менавіта яны і былі перакінутыя ў Беларусь пад выглядам удзелу ў парадзе 3 ліпеня ў якасці механізаванага разлікаў. Перакідка «Іскандэраў» амаль за паўтара месяца да даты правядзення параду можа сведчыць аб адпрацоўцы падраздзяленнямі 112-й РБР і іншых навучальных задач, перш за ўсё - разгортванне ракетных комплексаў у баявы парадак і абсталяванне стартавых пазіцый, ажыццяўленне электронных адзіночных і групавых пускаў па вайсковых цэлях патэнцыйнага супраціўніка з тэрыторыі Беларусі.

Цалкам магчыма, што «Іскандэры» пасля параду 3 ліпеня вернуцца ў пункты сваёй сталай дыслакацыі. Цяпер не ідзе гаворка аб размяшчэнні гэтых комплексаў разам з тэхнічным персаналам і штатным узбраеннем на тэрыторыі Беларусі. Назіранне за вывядзеннем гэтых ракетных комплексаў з Беларусі вядуць вайсковыя выведвальныя спадарожнікі блока NATO, бо гэта тычыцца кантролю што да захавання балансу сіл у адным з ключавых рэгіёнаў Еўропы.

- Ці прадаўжае расейскі балкон з поўначы заставацца патэнцыйна небяспечнай для Украіны тэрыторыяй?

- Безумоўна. Беларусь удзельнічае ва ўсіх мажлівых вайсковых хаўрусах з Расеяй. Узброеныя сілы Беларусі ўваходзяць разам з 20-ай агульнавайсковай арміяй РФ у Адзіную рэгіянальную групоўку войскаў, функцыянуе Адзіная рэгіянальная сістэма супрацьпаветранай абароны РФ і РБ. Не забываем таксама і пра АДКБ.

У 2014 годзе, падчас актыўнай фазы баявых дзеянняў на Данбасе, на беларускіх авіябазах дыслакавалася расейская знішчальная авіяцыйная эскадрылля, якая пры дапамозе самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 наводзілася на стратэгічныя аб'екты на тэрыторыі Украіны.

Агульныя стратэгічныя вучэнні «Захад 2017» прадэманстравалі, што Беларусь патрэбная РФ перш за ўсё ў якасці буфернай тэрыторыі для вядзення магчымых баявых дзеянняў з краінамі NATO і Украінай. Пры гэтым узброеныя сілы Беларусі падчас гэтых вучэнняў праявілі сябе ў якасці выразнікаў волі і выканаўцаў інтарэсаў Расейскай Федэрацыі. Лагічным працягам стала ўхваленне Беларуссю і Расеяй у канца 2018 года Вайсковай дактрыны «саюзнай дзяржавы».

- Як вы пракаментуеце пастанову Генеральнага штаба УСУ Украіны сфармаваць на мяжы з Беларуссю дзве дадатковыя брыгады?

- Вышэйшая вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі актыўна ўдзельнічае ў перамовах з РФ, мэтамі якіх з'яўляецца фарсаванне паўнавартаснага разгортвання так званай «саюзнай дзяржавы».

Гэтая актыўнасць забяспечваецца велізарным макраэканамічным ціскам Расеі, які не пакідае рэжыму Лукашэнкі ніякіх шанцаў вырвацца з пасткі ім жа створанага дзяржаўнага пратэктарату РФ.

Парад 3 ліпеня ў Менску з маштабным удзелам войска дзяржавы-агрэсара з наступальным ракетным узбраеннем, здольным несці ядзерны набой - гэта яркае пацверджанне дамінавання Расеі над Беларуссю. Гэтыя дзеянні нівелююць статус Беларусі «як донара міжрэгіянальнай бяспекі і перамоўнай пляцоўкі».

Украіна ўсё гэта выдатна разумее і фармаванне новых падраздзяленняў Узброеных сіл (перш за ўсё - новай 61-й асобнай пяхотнай егерскай брыгады ў Жытомірскай вобласці і фармаванне 12-га асобнага танкавага батальёна на Чарнігаўшчыне, камплектацыя іх узбраеннем і вайсковай тэхнікай), з'яўляецца вымушаным крокам.

Акрамя забеспячэння значнай групоўкі сіл побач з лініяй фронту на Усходзе і ля акупаванага Крыма, Украіна вымушаная праз вайсковы саюза Беларусі з Расеяй марнаваць каласальныя сродкі на ўтрыманне армейскага корпуса на поўначы краіны. Вядома ж, для яе эканомікі гэта вельмі вялікі цяжар.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках