28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі Мангейм скасуе плату за праезд на грамадскім транспарце

4
Нямецкі Мангейм скасуе плату за праезд на грамадскім транспарце

Праезд будзе бясплатным і для гасцей горада.

Горад Мангейм (Нямеччына) плануе скасаваць плату за праезд на грамадскім транспарце з красавіка 2020 года. Такім чынам улады хочуць стымуляваць уладальнікаў асабістых аўтамабіляў перасесці на грамадскі транспарт і знізіць узровень забруджвання паветра ў горадзе.

Праезд будзе бясплатным не толькі для жыхароў горада, але і для турыстаў, піша «Еўрапульс».

Яшчэ 4 нямецкія гарады – Эсэн, Бон, Рэйтлінген і Херэнберг – сталі ўдзельнікамі федэральнай нямецкай праграмы субсідавання гарадскога транспарту. Хоць праезд там не стаў бясплатным, кошт на квіткі прыкметна знізіўся. У найбліжэйшыя гады ўлады будуць адсочваць стан паветра ў гэтых гарадах.

Мангейм – не першы еўрапейскі горад, які плануе поўнасцю або часткова скасаваць плату за грамадскі транспарт. Толькі сёлета ўлады Брусэля прапанавалі зрабіць бясплатным праезд на гарадскім транспарце на выходныя, а ў Празе плануюць зрабіць транспарт бясплатным у дні смогу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках