19 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы сузаснавальнік акумулятарнага завода ў Берасці?

64
Затрыманы сузаснавальнік акумулятарнага завода ў Берасці?
ВІКТАР ЛЕМЯШЭЎСКІ
Фота: tut.by

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння ўночы сілавікі затрымалі Віктара Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых.

У сілавікоў з'явіліся пытанні да дырэктара кампаніі «ПАК-кіраванне», сябра «рады ў развіцці прадпрымальніцтва» пры Лукашэнку Віктара Лемяшэўскага. Пра гэта tut.by паведамілі тры інфармаваныя крыніцы.

Лемяшэўскі доўгі час быў непублічным бізнэсмэнам. Хоць ягоная «Першая акумулятарная кампанія» (ПАК) займала значную дзель на беларускім рынку, а група кампаній 1AK-GROUP будавала заводы. Прадпрымальнік здабыў вядомасць у сувязі з будаўніцтвам завода «АйПаўэр» у Берасці, якое суправаджалася штотыднёвымі пратэстамі актывістаў.

14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне губернатара Ліса пра прыпыненне будаўніцтва акумулятарнага завода «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў». 17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол завода на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу. 25 чэрвеня група кампаній 1AK-GROUP выступіла з заявай пра значнасць завода для краіны.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння ўночы сілавікі затрымалі Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых. Што ім інкрымінуецца, пакуль невядома.

Намеснік дырэктара 1AK-GROUP Аляксандр Воран сказаў, што не валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Віктара Лемяшэўскага.

На мабільны тэлефон Лемяшэўскі недаступны. Апошні раз ён быў у мэсэнджары ў 5.25 раніцы.

Прэс-служба КДБ была лаканічная: «Без каментароў».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках