20 красавiка 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як трэніраваць мозг: 8 карысных практык

13
Як трэніраваць мозг: 8 карысных практык

Ясны розум, добрая памяць, хуткасць і арыгінальнасць мыслення сёння запатрабаваныя і добра аплачваюцца.

Хочаш быць у топе - трэніруй мозг, бо высокі IQ, як і дужыя мышцы, - вынік рэгулярных нагрузак. Пытанне ў тым, што, як і калі варта трэніраваць, пішуць Рубежи здоровья.

Творчасць. Маляванне, фатаграфія, складанне вершаў мякка і эфектыўна стымулююць мазгавую дзейнасць. Пацвярджае гэты факт і кампанія «Джэнерал Мотарс», якая адпраўляе сваіх найлепшых мэнэджараў на курсы па тэорыі мастацтва. Вярнуўшыся, яны генеруюць бліскучыя ідэі і спаўна акупляюць выдаткі.

Медытацыя. Эфектыўнасць працы мозгу залежыць ад здольнасці «пазбавіцца ад жвачкі для розуму» і засяродзіцца на асноўным. Асноўнымі тэхнікамі паслаблення і канцэнтрацыі лічацца медытацыі, малітва і мантры. Яны пазбаўляюць чалавека ад наплыву думак і бескантрольнай разумовай актыўнасці.

Фізічная праца. Калі паўсталі цяжкасці з прыняццем рашэння - магчыма, ваш мозг стаміўся і патрабуе хоць бы кароткачасовага адпачынку. Лепшы рэлакс для абодвух паўшар'яў - фізічныя нагрузкі. Пасля або падчас праполкі градак ці ўборкі да ідэальнага бляску кватэры ў галаву часта прыходзяць правільныя развязанні.

«Бадзянне» і вершы. Мужчыны лепш спраўляюцца з прасторавымі задачамі, карыстаючыся логікай, жанчыны - са славеснымі тэстамі. Гэтым тлумачыцца прыхільнасць моцнага полу да кампутарнага «бадзяння» і «страляніны». Жанчыны аддаюць перавагу чытанню і напісанню вершаў. Абодвум палам карысна было б памяняцца заняткамі: дамам у якасці нейрагімнастыкі прасторавыя кампутарныя гульні спатрэбіліся б больш. Па аналогіі, моцнаму полу для захавання вербальнага інтэлекту добра б пачаць чытаць вершы.

Рукадзелле. Вышыўка крыжыкам і пляценне карункаў як задачы на ўроках геаметрыі - выдатна развіваюць прасторавае мысленне.

Рух. Шмат сядзіш - дрэнна кеміш. Гэта праўда. Прагулкі ў хуткім тэмпе па 20-30 хвілін у дзень дапамагаюць больш эфектыўна варушыць звілінамі.

Наатропы. Першапачаткова павышэнне ўзроўню IQ не было галоўнай задачай стваральнікаў нейраметабалітычных стымулятараў. Біяхімікі прыдумалі пірацэтам для стымуляцыі мыслення разумова адсталых дзяцей, лячэння пашкоджанняў мозгу і хваробы Альцгеймера. Але, як гэта часта бывае, эксперыментуючы, навукоўцы заўважылі «пабочны эфект» - актывізацыю інтэлекту ў здаровых людзей. Цуд цалкам вытлумачальны з пункту гледжання біяхіміі: наатропы павялічваюць забеспячэнне мозгу крывёй, глюкозай і кіслародам, наладжваюць сувязі паміж рознымі аддзеламі, паляпшаюць памяць і канцэнтрацыю ўвагі.

Крыжаванкі, замежныя мовы, сэкс. Любыя разумовыя практыкі дапамагаюць калі не ўзмацніць, то хаця б захаваць інтэлект. Самыя простыя трэніроўкі - крыжаванкі і судоку, а больш складаныя - вывучэнне замежных моў і шахматы. А яшчэ заняткі любоўю. Яны павышаюць ўтрыманне ў крыві гармону аксітацыну, які на гарманальным узроўні стымулюе мозг да пошуку неардынарных развязанняў. А сератанін, абавязковы спадарожнік адчування задавальнення, паляпшае крэатыўнае і лагічнае мысленне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках