17 красавiка 2024, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зафіксаванае загадкавае святло з космасу

3
Зафіксаванае загадкавае святло з космасу

Назіранні вяліся ў абсерваторыі на Тыбецкім нагор'і.

Міжнародная група навукоўцаў зафіксавала анамальныя фатоны з самай высокай энэргіяй у гісторыі назіранняў. На думку астраномаў, часціца святла прыляцела з Крабападобнай туманнасці ў складзе касмічных прамянёў, выпусканых рэшткамі звышновай.

Пра гэта піша Хроника.инфо са спасылкай на Phys.org.

Даследнікі назіралі за ліўнямі часціцаў, што прыходзяць з верхніх слаёў атмасферы Зямлі і ўзнікаюць у выніку сутыкнення касмічных прамянёў з атамамі ў складзе зямных газаў. Усяго было зарэгістравана 24 такія залевы, ініцыяваныя фатонамі з энэргіяй больш за 100 тэраэлектронвольтаў (трыльёнаў электронвольтаў, ТэВ). Згодна з разлікамі, адзін з фатонаў павінен быў валодаць энэргіяй 450 ТэВ.

Яна ўключае ў сябе 600 дэтэктараў часціцаў, размешчаных на плошчы 65 тысячаў квадратных метраў. Навукоўцы выключылі з аналізаваных звестак падзеі рэгістрацыі мюонаў, якія ўтвараюцца пры сутыкненні з атмасферай высокаэнэргетычных пратонаў і атамных ядраў.

Крабападобная туманнасць уяўляе з сябе рэшткі звышновай, якая ўспыхнула ў 1054 годзе нашай эры. Гэты аб'ект знаходзіцца ў рукаве Персея, прыкладна за 6500 светлавых гадоў ад нас.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках