29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць кошты ў супермаркетах Літвы і Беларусі

31
Як выглядаюць кошты ў супермаркетах Літвы і Беларусі

Для эксперыменту абралі Lidl і «Еўраопт».

Падчас вандровак часта бывае няма калі лічыць грошы. Журналісты «Салідарнасці» надумалі высветліць: ці сапраўды ў Беларусі прадукты таннейшыя, як мяркуюць?

Для экспэрыменту абралі Lidl, самы танны супермаркет Літвы, і «Еўраопт Super», які ўваходзіць самую вялікую сетку крамаў Беларусі. Узялі стандартны набор: некалькі круп, мяса, малочныя прадукты, ваду, два напоі, маянэз, яйкі, гародніну, садавіну і алкаголь. Без скідак.

І вось што атрымалася.

Разам: за ўсё давядзецца аддаць 54.95 еўра ў «Еўраопце» і 53,17 еўра ў літоўскім Lidl. Высветлілася, што ў Беларусі некаторыя тавары значна таннейшыя. Асабліва вылучыліся гарэлка і піва: 5.69 і 0.89 еўра супраць 2.95 і 0.51 рубля. Спагецці расейскай вытворчасці ў 2.5 разоў таннейшыя за «лідлаўскія», 1.78 рубля супраць 0.68 еўраў за 900 грамаў.

А ў Літве ўдвая таннейшы аліўкавы алей (3.69 супраць 7.54 еўра), гарбата (0.45 супраць 1.05 еўра) і «шасцілітроўка» вады (0.49 супраць 0.94 еўра). Таксама ніжэйшы кошт агуркоў і памідораў, бананаў, яблыкаў, кавы, фаршу, мяса і сасіскак, пітной вады.

Даследаванне не прэтэндуе на аб'ектыўнасць, бо ў гэтых крамах магло папросту не быць некаторых тавараў.

Кошты ў Lidl запісаныя 10 траўня 2019 года, кошты ў «Еўраопце» - 31 траўня і канвертаваны ў еўра паводле курсу ў той дзень. Калі ў краме не было аднолькавага тару, то кошт карэкціраваўся на масу (аб'ём) самага таннага тавару ў абранай беларускай краме.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках