12 жнiўня 2020, Серада, 3:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да Зяленскага з просьбай даць ім украінскае грамадзянства

10
Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да Зяленскага з просьбай даць ім украінскае грамадзянства

Папярэдні прэзідэнт Украіны абяцаў гэта зрабіць яшчэ ў 2014 годзе.

Беларусы, якія бяруць удзел у вайне на Данбасе, звярнуліся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з просьбай надаць ім грамадзянства Украіны.

Пра гэта яны заявілі ў відэазвароце, запісаным у рамках акцыі # ПаспортДобровольцю, паведамляе «Белсат».

«Шмат хто з нашых хлопцаў цяпер параненыя, патрабуе лячэння. Яны не маюць юрыдычнай абароны, права на юрыдычную дапамогу. Я мяркую, што гэта, як мінімум, ганебна для дзяржавы, якую мы прыехалі абараняць», - сказаў Ян Мельнікаў, баец тактычнай групы «Беларусь», які бярэ ўдзел у канфлікце з 2014 года.

Добраахвотнікі сцвярджаюць: папярэдні прэзідэнт Пятро Парашэнка, «не выканаў свае абяцанні!». Як вядома, Парашэнка яшчэ ў канцы 2014-га заяўляў пра намер выдаць грамадзянства ўсім замежнікам, якія ваююць за Украіну, але гэтага не здарылася.

4 чэрвеня ветэраны баявых дзеянняў плануюць выйсці на акцыю да Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве. Арганізатары акцыі - Нацыянальны корпус пад кіраўніцтвам народнага дэпутата Андрэя Білецкага і шэраг ветэранскіх рухаў - дамагаюцца ад Зяленскага падпісання ўказу, які спросціць працэдуру атрымання ўкраінскага пашпарта замежнымі добраахвотнікамі.

Адпаведны законапраект быў зацверджаны Вярхоўнай Радай у першым чытанні мінулай восенню, але другога чытання так і не адбылося.