29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарачы знайшлі інспектара ДАІ ў коме

У Нарачы знайшлі інспектара ДАІ ў коме
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
GETTY IMAGES

Работніка ДАІ ў коме і з крывацёкам з вушэй знайшлі непадалёк ад забаўляльнага цэнтра «Вега».

Аўтаінспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Мядзельскага раёна быў знойдзены ў стане комы ў курортным пасёлку Нарач учора, 2 чэрвеня, паведамляе «Белсат» са спасылкай на тэлеграм-каналNEXTA.

Работніка ДАІ ў коме і з крывацёкам з вушэй знайшлі непадалёк ад забаўляльнага цэнтра «Вега», што месціцца каля санаторыя «Нарач». Паводле звестак крыніцы, міліцыянт К. знаходзіўся ў гэты час не на службе, а адпачываў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, ён быў шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пакуль медыкі не высветлілі, у выніку чаго наступіла кома.

NEXTA таксама піша, што ў зводках здарэнняў з асабістым складам ДАІ гэтага інцыдэнту няма.

У Мядзельскім РУУС дзяжурны заявіў belsat.eu, што «не ўпаўнаважаны даваць такую інфармацыю» і параіў звяртацца ў абласное кіраванне. Там, у сваю чаргу, на званок не адказалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках