28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі яшчэ адну таямніцу «выспы друідаў»

1
Навукоўцы разгадалі яшчэ адну таямніцу «выспы друідаў»

Гэта павінна праліць святло на гісторыю кельцкай цывілізацыі Еўропы.

Археолагі даўно займаюцца раскопкамі 5000-гадовага помніка Брын-Кэлі-Ды на брытанскім востраве Англсі, звязаным, паводле адной з версій, з таямнічым ордэнам «магічных» святароў, больш вядомых як друіды. І хоць помнік нашмат старэйшы, чым друіды, якія жылі прыкладна 2000 гадоў таму, раскопкі ўсё роўна пралілі святло на гісторыю старажытных жыхароў выспы, піша naked-science.ru.

Сучасныя археолагі даўно спадзяваліся, што іхнія навуковыя метады раскрыюць новыя падрабязнасці пра людзей, якія пабудавалі магільню Брын-Кэлі-Ды. Цягам апошніх чатырох гадоў навукоўца Кардыфскага ўніверсітэта Фіён Рэйнальдс (Ffion Reynolds) кіравала раскопкамі побач з аб'ектам і звярнула ўвагу на курган, размешчаны на адлегласці 50 метраў ад яго.

Новы аналіз паказаў, што ён быў узведзены ў бронзавым веку, прыкладна на тысячу гадоў пазней за магільню Брын-Кэлі-Ды. Пры гэтым некаторыя з тамтэйшых артэфактаў, магчыма, на некалькі тысячагоддзяў старэйшыя. Усё гэта сведчыць, што археалагічны комплекс заставаўся вельмі важным цырыманіяльным цэнтрам цягам вельмі доўгага прамежку часу. Паводле словаў Рэйнальдс, раскопкі амаль закончаныя і далейшыя даследаванні змогуць дакладна вызначыць наяўнасць якіх-небудзь чалавечых парэшткаў.

Паводле сучасных навуковых уяўленняў, друіды выконвалі функцыі жрацоў у старажытных кельтаў: яны былі замкнёным, але не спадчынным саслоўем. Вядома, што гэтыя людзі таксама выконвалі функцыі суддзяў і займаліся лекаваннем хваробаў і астраноміяй.

У I стагоддзі нашай эры востраў стаў аб'ектам падвышанай увагі рымлянаў, якія хацелі ліквідаваць уплыў друідаў на кельцкія плямёны. У 61 годзе нашай эры рымляне заваявалі Англсі: святыя для друідаў гаі былі знішчаныя. Пасля гэтага востраў яшчэ шмат разоў цягам многіх стагоддзяў станавіўся арэнай для кровапралітных супрацьстаянняў.

Сёння тэрыторыя выспы ўваходзіць у Уэльс – адну з чатырох адміністрацыйна-палітычных частак Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках