23 красавiка 2024, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы зрабілі ўнікальныя фота нараджэння новай планеты

Астраномы зрабілі ўнікальныя фота нараджэння новай планеты

Навукоўцы выявілі планетарнае ўтварэнне ў сістэме зоркі TW Гідры.

Навукоўцы Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Японіі выявілі планетарнае ўтварэнне ў сістэме зоркі TW Гідры, якая размешчаная за 176 светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляе apostrophe.ua.

На думку навукоўцаў, яны зафіксавалі працэс стварэння новай планеты. Калі здагадкі навукоўцаў пацвердзяцца, то гэта будзе першы выпадак дакладнага выяўлення акрэцыйнага дыска, з якога фармуецца планета.

На здымках, якія зрабілі пры дапамозе тэлескопаў у Чылі, бачны гарачы газапылавы згустак на знешнім краі протапланетнага дыска вакол зоркі. Памеры згустка ўразілі навукоўцаў. Яны супастаўныя з адлегласцю ад Сонца да Юпітэра.

Ёсць таксама і версія, што гэта проста віхор газу сканцэнтраваў у адной частцы дыска больш пылу, чым у астатніх.

Навукоўцы прадаўжаюць даследаванні. Ім трэба будзе зрабіць больш якасныя здымкі, якія дадуць дакладны адказ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках