29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг запэўніў Паўночную Македонію ў гатоўнасці прыняць яе ў NATO

1
Столтэнбэрг запэўніў Паўночную Македонію ў гатоўнасці прыняць яе ў NATO
ЕНС СТАЛТЭНБЭРГ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Генеральны сакратар NATO ўпершыню наведаў краіну пасля яе перайменавання.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг наведаў Паўночную Македонію і заявіў, што гатовы прыняць краіну ў Альянс. Як перадае РБК-Украіна, пра гэта паведамляе Anadolu Agency.

Столтэнбэрг наведаў пасяджэнне камітэта Паўночнай Македоніі ў інтэграцыі з NATO, пасля чаго адбылася супольная прэс-канферэнцыя з прэм'ер-міністрам Паўночнай Македоніі Заранам Заевым.

У рамках візіту генеральны сакратар NATO таксама правёў перамовы з прэзідэнтам краіны Стэвенам Пендароўскім і спікерам парламента Талатам Джаферы. Столтэнбэрг падкрэсліў, што краіна павінна працягваць рэформы ў сферы вяршэнства закона, абароны і бяспекі.

"Гэта гістарычны візіт, першы візіт на ўзроўні NATO ў вашу краіну. Візіт з'яўляецца выразным пасланнем. Мы кажам "шчыра запрашаем у сям'ю NАТО", - сказаў Столтэнбэрг.

Ён таксама павіншаваў прэм'ер-міністра краіны з паспяховым урэгуляваннем спрэчкі з Грэцыяй у пытанні назвы дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках