19 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырка «Белавія» паставіла на месца расеек, якія смяяліся з беларускай мовы

62
Пасажырка «Белавія» паставіла на месца расеек, якія смяяліся з беларускай мовы

Інцыдэнт адбыўся на рэйсе з Пецярбурга ў Менск.

31 траўня Вольга адпраўлялася з Пецярбурга ў Менск рэйсам В2 946 авіякампаніі «Белавія». Жанчына адзначае, што палёт затрымаўся, але гісторыя не пра гэта. «На борт дапусцілі двух грамадзянак РФ у абсалютна некатраляваным стане (яшчэ падчас пасадкі)», - адзначае пасажырка. Супрацоўнікі аэрапорта сказалі, што здымаць кагосьці з пасадкі не ў іх кампетэнцыі. Вольга адзначае, маўляў, старшы бортправаднік бачыў, у якім стане зайшлі гэтыя дзве пасажыркі ў самалёт, але не прыняў ніякіх дзеянняў да таго, каб іх знялі адразу, піша onliner.by.

Вольга падазрае, што ап'яненне было не толькі алкагольным, і працягвае аповяд:

- Гэтыя дзве грамадзянкі РФ спявалі песні, размахвалі рукамі, крычалі, спрабавалі даставаць багаж іншых пасажыраў з паліц. Далей пачалі выкрыкваць абразлівыя жарты на адрас усёй Беларусі, смяяліся з беларускай мовы, калі бортправаднік рабіў аб'явы.

Вольга выказала свае прэтэнзіі, дамовіцца не атрымалася, у выніку яна запатрабавала ў бортправадніка выклікаць міліцыю па прылёце.

- Каля трапа стаяў патруль міліцыі. Першымі словамі было: «А куды вы спазняецеся? Які ў вас цягнік? А якой? Давайце паглядзім варыянты». Я спытала: «А вы якое дачыненне маеце да спазнення самалёта і да маіх білетаў?» Яны адказалі: «Ну трэба ж найперш, каб вы паспелі на цягнік у Варшаву, а астатняе пачакае». Увогуле, усімі магчымымі спосабамі ўхіляліся ад складання пратаколу. І толькі пасля майго запэўнівання, што я нікуды не паеду, пакуль не будзе складзены пратакол, з цяжкімі ўздыхамі мы ўсе накіраваліся ў дзяжурную частку.

На месцы з'явіўся старэйшы чын і папрасіў растлумачыць сутнасць прэтэнзій. Далейшыя спрэчкі занялі хвілін 20.

- Потым адкрыліся дзверы, зайшоў нейкі супрацоўнік аэрапорта з пытаннем: «Ну дык што рабіць будзем? Іх чакае самалёт на Кіеў, багаж транзітны, у самалёце ўжо. Здымаць багаж? Ці ляцяць?» Пратакол апытання мне таксама забаранілі сфатаграфаваць. Бортправаднікоў на апытанне ніхто не выклікаў. Адзінае, што ведаю дакладна: на свой кіеўскі рэйс уночы яны не патрапілі.

Па тлумачэнні журналісты звярнуліся ў «Белавію»:

- Сапраўды, на рэйсе 946, які рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Менск 31 траўня, адбыўся канфлікт паміж пасажырамі. Падчас раздачы харчавання да экіпажу звярнулася адная з пасажырак з просьбай выклікаць міліцыю па прыбыцці рэйса ў Менск. Дагэтуль заўваг з боку іншых пасажыраў не паступала, а таксама не было заўважана сітуацый, якія пагражаюць бяспецы палёту. Экіпаж зрабіў усё магчымае, каб уладзіць канфлікт да пасадкі. Пасля таго як канфлікт спыніць не ўдалося, экіпаж выклікаў міліцыю.

Адзначаецца, што бортправаднікі не чулі абразлівых жартаў. У тэорыі такое магло быць. Беларуская мова гучыць на борце падчас прывітальнай інфармацыі, яе агучвае старшы бортправаднік, астатнія паказваюць дэма (як сябе паводзіць у выпадку надзвычайнага здарэння), таму не асабліва чуваць, што ў гэты момант кажуць пасажыры.

У міліцыі таксама не пацвярджаюць сітуацыю з абразлівымі жартамі.

- Грамадзяне РФ былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення. Жанчыны прызналі сваю віну, аплацілі штраф, іх адпусцілі, - паведамілі ў ГУУС Менскага гарвыканкама.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках