16 красавiка 2024, aўторак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія падвоіла квоту на працаўладкаванне ўкраінцаў

1
Чэхія падвоіла квоту на працаўладкаванне ўкраінцаў

На сёння ў Чэхіі працаўладкавана 121 086 грамадзян Украіны.

«Гаворка ідзе пра падваенне колькасці дазволаў на працу», - паведаміў пасля пасяджэння кабінета 3 чэрвеня міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычак. Калі дагэтуль колькасць новых работнікаў, якія маглі прыехаць для працаўладкавання ў Чэхіі, складала 19 600, то цяпер іх колькасць павялічаная да 40 000 чалавек, паведамляе Radio Praha.

На пасяджэнні ўрада было ўхваленае высунутая МЗС прапанова аб падвышэнні колькасці заяў, якія прымае консульства Чэшскай Рэспублікі ў Львове ў рамках адмысловага рэжыму для кваліфікаваных работнікаў з Украіны. Таксама быў прыняты "Асаблівы парадак для ўкраінскіх работнікаў сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці".

Раней МЗС ЧР ужо паказваў ў дакументах, прадстаўленых ўраду, што аб'ёмы дазволаў на працу, што выдзяляюцца ў рамках рэжыму "Праект Украіна" недастатковыя, а тэрмін чакання падачы дакументаў на працоўную карту перасягае 80 дзён, таму блізу 20% украінцаў адмаўляюцца ад намеру паехаць на працу у Чэхію. Са звестак Эканамічнай палаты, тэрмін чакання ў консульстве ЧР у Львове складае 105 дзён.

Паводле звестак Мінпрацы Чэхіі, на канец 2018 гадоў у краіне было працаўладкавана 121 086 грамадзян Украіны, што складае больш за 20% усіх працоўных у краіне замежнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках