19 красавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Нафтане» працаўнік зваліўся з 12 метраў - стан крытычны

2
На «Нафтане» працаўнік зваліўся з 12 метраў - стан крытычны

Кіраўніцтва прадпрыемства пацвердзіла гэтую інфармацыю.

28 траўня работнік ТАА «Лігмод» упаў з вышыні 12 метраў падчас выканання работ на заводзе «Нафтан».

Сяргей Яўтушык, намеснік гендырэктара кампаніі «Нафтан» у пытаннях кадраў і ідэалагічнай працы, пацвердзіў гэтую інфармацыю, паведамляе «Белсат».

«Здарэнне сапраўды мела месца. З вышыні ўпаў работнік нашага падрадчыка», - распавёў Belsat.eu прадстаўнік «Нафтана».

Атрымаць каментар у ТАА «Лігмод» не ўдалося.

«Мы не каментуем гэтую інфармацыю», - паведамілі Belsat.eu ў кампаніі «Лігмод».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цягам апошняга часу было як мінімум тры падобныя здарэнні з работнікамі ТАА «Лігмод».

«Гэта трэцяе падзенне на «Лігмодзе». Адзін інвалід. Адзін труп. А з апошнім не вяда», - паведаміла блогеру NEXTA ананімная крыніца.

Паводле крыніцы, мужчына, які ўпаў на «Нафтане», знаходзіцца ў крытычным стане. Ён упаў з вышыні падчас абслугоўвання ўстаноўкі рэгенерацыі сернай кіслаты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках