28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прадэманстравалі «жывы пластыр» для сэрца

2
Навукоўцы прадэманстравалі «жывы пластыр» для сэрца

Навінка здольная дапамагчы людзям хутка акрыяць пасля сардэчнага прыступу.

«Жывы пластыр» для чалавечага сэрца, які змяшчае мільёны жывых ствалавых клетак, здольны дапамагчы людзям хутка акрыяць пасля сардэчнага прыступу, сцвярджаюць брытанскія экспэрты, паведамляе BBC.

Гнуткі пластыр памерам усяго толькі 3 на 2 см вырошчваецца ў лабараторных умовах з узораў клетак пацыента і затым ператвараецца ў здаровую сардэчную мышцу.

Навінка таксама выпрацоўвае хімічныя кампаненты, якія аднаўляюць і абнаўляюць працоўныя клеткі сэрца.

Экспэрты з Імперскага каледжа Лондана прадэманстравалі гэта вынаходніцтва на канферэнцыі аб сардэчных хваробах у Манчэстэры і заявілі, што выпрабаванні на трусах паказалі яго бяспеку.

Паводле інфармацыі Брытанскага таварыства кардыёлагаў, ужо ў найбліжэйшыя два тыдні павінны пачацца выпрабаванні на людзях.

«У нейкі момант мы спадзяемся ўключыць гэты пластыр для сэрца ў звычайную праграму лячэння, якое лекары прапануюць пацыентам, якія перанеслі сардэчны прыступ», - кажа даследчык Рычард Джабур.

«Мы збіраемся выпісваць такія пластыры для людзей з сардэчнымі хваробамі нароўні з іншымі медыкаментамі. Вы проста бераце яго з паліцы і ўсталёўваеце пацыенту», - тлумачыць ён.

Са слоў прафесара Брытанскага фонду вывучэння сардэчных хвароб Меціна Аўкірана, сёння не існуе надзейнага сродку ад сардэчнай недастатковасці, якая значна пагаршае жыццё людзей.

«Калі мы зможам залатаць сэрца і дапамагчы яму аднавіцца, нам удасца палепшыць здароўе такіх людзей», - сцвярджае навуковец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках