19 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, якім будзе чэрвень у Беларусі

1
Сіноптыкі распавялі, якім будзе чэрвень у Беларусі

Белгідрамет распавёў, якім будзе надвор'е ў першы летні месяц.

Сёлетні чэрвень будзе трохі цяплейшы чым звычайна, а вось колькасць ападкаў будзе ў межах нормы. Белгідрамет распавёў tut.by, які будзе надвор'е ў першы летні месяц.

Паводле звестак спецыялістаў, сярэдняя месячная тэмпература паветра ў чэрвені чакаецца на 1ºС вышэй за кліматычную норму (кліматычная норма + 15... 18°С). Асабліва гарачым будзе пачатак месяца - у асобныя дні паветра ўдзень будзе прагравацца да +30ºС і вышэй.

Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў - 63-95 мм. Пры гэтым у чэрвені фіксуецца звычайна ад 12 да 15 дажджлівых дзён.

Дарэчы, +30°С прагназуецца заўтра па Гомельскай вобласці. У астатніх абласных цэнтрах і сталіцы ўсяго на 1°C халадней. Усюды чакаюцца дажджы і навальніцы з парывамі ветру да 14м/с.

Раней, нагадаем, амерыканская медыякампанія AccuWeather, якая прадастаўляе камерцыйныя паслугі прагназавання надвор'я ва ўсім свеце, ужо зрабіла прагноз надвор'я на лета. Паводле іх ацэнак, лета ў Еўропе будзе гарачым. Беларусь на карце кампаніі пазначаная пад ангельскім словам warm, а гэта значыць «цёплая».

Сіноптыкі папярэджваюць, месячныя прагнозы надвор'я распрацоўваюцца з выкарыстаннем статыстычных метадаў, носяць імавернасны характар і ўдакладняюцца прагнозамі надвор'я на тыдзень, на 2-3 дні і на дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках