16 красавiка 2024, aўторак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 30 гадоў ВУП Польшчы павялічыўся на 160%

10
За 30 гадоў ВУП Польшчы павялічыўся на 160%
Фота: charter97.org

Даходы хатніх гаспадарак пры гэтым выраслі ўдвая.

Польскі эканамічны інстытут апублікаваў справаздачу, у якой падведзены вынік пераменаў у Польшчы за апошнія 30 гадоў. Як адзначыў дырэктар Інстытута Пётр Арак, 30 гадоў таму польская эканоміка выглядала зусім інакш, паведамляе «Радыё Польшча».

«Польшча змянілася, прычым у лепшы бок. Наш ВУП павялічыўся на 160%. Варта нагадаць, што 30 гадоў таму ў польскай эканоміцы была рэцэсія, мы не ведалі такога паняцця, як беспрацоўе. За 30 гадоў Польшча змянілася: павялічыўся сектар паслуг - на яго прыпадае 58% працоўных Польшчы, скарацілася сельская гаспадарка. У прамысловасці знізілася колькасць працаўладкавання, але ўтрымліваецца вялікі ўдзел гэтага сектара ў польскай эканоміцы», - сказаў дырэктар Польскага эканамічнага інстытута.

Пётр Арак таксама дадаў, што за 30 апошніх гадоў даходы хатніх гаспадарак павялічыліся ўдвая. Аднак, адным з вынікаў перыяду трансфармацыі стаў рост няроўнасці ў даходах. Даходы самых багатых палякаў, якія складаюць 1% насельніцтва, выраслі на 450%, тады як агулам у краіне - на 73%.

Справаздача Польскага эканамічнага інстытута таксама паказвае рост узроўню адукацыі палякаў, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця і паляпшэнне інфраструктуры ў краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках