24 красавiка 2024, Серада, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга РФ: Беларусь не здолее збіць кошт газу праз брудную нафту

8
Мінэнэрга РФ: Беларусь не здолее збіць кошт газу праз брудную нафту

Інцыдэнт з «Дружбай» ніяк не паўплывае на перамовы.

Праблемы з забруджваннем нафтаправода «Дружба» і наступныя перамовы з Беларуссю аб кампенсацыі страт не адаб'юцца на перамовах што да кошту газу, паведаміў журналістам намеснік міністра энэргетыкі РФ Анатоль Яноўскі, паведамляе «Інтэрфакс».

«На гэта ніяк не паўплывае, на іх не адаб'ецца, гэта розныя сюжэты. Забруджванне нафты - гэта забруджванне, з ім змагаюцца, кампаніі бяруць удзел у гэтым працэсе», - сказаў ён.

Згодна з дамоўленасцямі дзвюх краін, Расея і Беларусь павінны да 1 ліпеня 2019 года дамовіцца аб коштах на газ з 2020 года.

Са слоў Яноўскага, перамовы ідуць, і шанцы на тое, што да канца чэрвеня будзе выпрацаваная пастанова, застаюцца. «Перамовы ідуць. Паспеем», - сказаў ён.

Нагадаем, у адпаведнасці з узгодненым у красавіку 2017 года міжурадавым пратаколам, тэрмін дзеяння ўзгодненага кошту газу для Беларусі ($127 за 1 тысячу кубаметраў) заканчваецца ў 2019 годзе.

Раней кіраўніцтва Беларусі неаднаразова заяўляла, што разлічвае атрымліваць газ коштам, які дзейнічае для Смаленскай вобласці РФ ($70 за 1 тысячу кубаметраў існым курсам).

Пытанне будучага кошту газу актыўна абмяркоўвалася чыноўнікамі дзвюх краін на розных узроўнях яшчэ да ўзнікнення праблемы якасці нафты ў нафтаправодзе «Дружба».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках