20 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын спалохаўся пранікнення Google і Facebook у нафтавую галіну

7
Сечын спалохаўся пранікнення Google і Facebook у нафтавую галіну
ІГАР СЕЧЫН
ФОТА: MIKHAIL SVETLOV/GETTY IMAGES

Кіраўнік «Раснафты» заявіў пра «неймаверную ўладу», якой валодаюць тэхналагічныя кампаніі.

Феномен, які трэба адзначыць - пачатак пранікнення ў нафтагазавую галіну тэхналагічных лідараў, большасць якіх маюць амерыканскія карані. Пра гэта на Пецярбуржскім эканамічным форуме заявіў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, паведамляе карэспандэнт РБК. Гаворка, паводле ягоных слоў, ідзе аб Google, Apple, Amazon і Facebook.

«Мы бачым іх значныя інвестыцыі ў распрацоўку ўніверсальных тэхналагічных развязанняў у апрацоўцы вялікіх масіваў звестак, развіцце альтэрнатыўных формаў транспарту, уключаючы беспілотныя аўтамабілі і экасістэмы «эканомікі супольнага выкарыстання», а таксама ў свет фінансава-валютных інструментаў», - заявіў Сечын. Паводле ягоных слоў, інвестыцыі «ажыццяўляюцца з нябачанай дагэтуль хуткасцю і сапраўды ў глабальным маштабе».

Ён дапусціў магчымасць таго, што ў найбліжэйшай будучыні за барэлі нафты будуць разлічвацца крыптавалютай Facebook Global Coin, «што як мінімум з'яўляецца довадам таго, што некаторыя прысутныя тут займаюцца не тым бізнэсам». «Разам з гэтым у кагосьці можа з'явіцца ілюзія, што тэхналагічныя гіганты зробяць энэргетычны рынак прынцыпова больш празрыстым і эфектыўным, стаўшы панацэяй у вырашэнні вострых праблем сучаснасці», - заявіў Сечын.

«Вялікая гнуткасць часта азначае вялікую валацільнасць, а лічбаванне стварае рызыкі для захавання камерцыйнай таямніцы і прыводзіць да неабходнасці стварэння новых механізмаў рэгулявання, дадатковага рэзервавання. Сёння ў тэхналагічных кампаній няма якасных адказаў на гэтыя прынцыповыя пытанні», - адзначыў кіраўнік «Раснафты».

Ён заявіў, што хоча перасцерагчы калег ад «неймавернай ўлады», якой валодаюць тэхналагічныя кампаніі. «Магчымасць выкарыстоўваць іх глабальны статус і доступ да інфармацыі занадта прынадны для сілавых ведамстваў адной вялікай краіны Новага Свету», - дадаў Сечын. На ягоную думку, ёсць магчымасць таго, што па меры ўваходжання амерыканскіх тэхналагічных кампаній на энэргетычны рынак «рэгулятарныя, санкцыйныя і мытна-тарыфныя дысбалансы, хутчэй за ўсё, узмоцняцца».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках