19 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток капіталу з Расеі вырас удвая

4
Адток капіталу з Расеі вырас удвая
МАЙКЛ КАЛВІ
ФОТА: УЛАДЗІСЛАЎ ШАЦІЛА/РБК

Гэта звязана з арыштам амерыканскага інвестара Майкла Калві.

Арышт заснавальніка інвестыцыйнага фонду Baring Vostok Майкла Калві стаў шокам для расейскай эканомікі, упэўнены кіраўнік Падліковай палаты РФ Аляксей Кудрын. «З пачатку гэтага года адток капіталу падвоіўся і цяпер перасягнуў узровень 40 млрд даляраў», - заявіў Кудрын на сесіі Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ) у чацвер, 6 чэрвеня, паведамляе «Нямецкая хваля».

З ягоных слоў, 70 адсоткаў прадпрымальнікаў уважаюць бізнэс у РФ за небяспечны занятак, і сітуацыя з амерыканскім інвестарам Калві, які знаходзяцца пад хатнім арыштам, пацвярджае іх асцярогі. «Асноўнай праблемай эканамічнага росту з’яўляецца давер, асабліва давер да дзяржаўных інстытутаў», - падкрэсліў Аляксей Кудрын.

Справа Baring Vostok

Справа Baring Vostok было распачатая 13 лютага 2019 года, Калві абвінавачваюць у крадзяжы 2,5 мільярда рублёў у банка «Усходні». Акрамя яго і топ-мэнэджара фонду, француза Піліпа Дэльпаля паводле гэтай крымінальнай справы праходзяць экс-старшыня праўлення банка «Усходні» Аляксей Кордзічаў, дырэктар у інвестыцыях Baring Vostok Іван Зюзін, партнёр у галіне медыяў Ваган Абгаран і гендырэктар «Першага калектарскага бюро» Максім Уладзіміраў.

Усіх шасцярых фігурантаў Басманны суд 16 лютага арыштаваў на два месяцы. 9 і 10 красавіка быў прадоўжаны арышт на тры месяцы Дэльпалю, Зюзіну, Абгарану і Уладзіміраву. 12 красавіка хатні арышт Калві падоўжылі да 14 ліпеня 2019 года. Бізнэсовец адмаўляе сваю віну і мяркуе, што прычына крымінальнага пераследу палягае ў карпаратыўным канфлікце ўнутры самога банка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках