19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі ў хакеі далучыўся да «Дынама»

1
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі ў хакеі далучыўся да «Дынама»
МІХАІЛ СТЭФАНОВІЧ

Міхаіл Стэфановіч cтал гульцом «зуброў».

29-гадовы крайні нападнік Міхаіл Стэфановіч падпісаў двухбаковы гадавы кантракт са сталічным «Дынама».

Міхаіл - сын вядомага беларускага хакеіста, экс-капітана «Дынама» Ігара Стэфановіча, які цяпер працуе трэнерам дынамаўскай школы. Хакейную адукацыю Стэфановіч-малодшы пачынаў атрымліваць у Гародні, а заканчваў менавіта ў СДЮШАР БФСТ «Дынама», піша hcdinamo.by.

У «Дынама-2» Міхаіл і рабіў першыя крокі ў прафесійным хакеі. Затым у ягонай кар'еры былі «Гомель-2» і «Гомель», прычым, за галоўную каманду форвард дэбютаваў ужо ў 16 гадоў! У дэбютным сезоне за «рысяў» ён закінуў 16 шайбаў у 40 матчах рэгулярнага чэмпіянату.

Талент Міхаіла не выклікаў сумневаў. І ў адзін дзень у Гомелі з'явіўся легендарны Патрык Руа. З ягонай падачы Стэфановіч адправіўся ў Галоўную юніёрскую хакейную лігу Квебека і стаў гуляць за «Квебек Рэмпартс». У кожным з трох сезонаў у форме «Рэмпартс» беларус дэманстраваў уражальную выніковасць: сезон-2007/08 - 62 матчы, 66 (32+34) балаў; сезон-2008/09 - 56 матчаў, 76 (49+27) балаў; сезон-2007/08 - 53 матчы, 68 (25+43) балаў!

Беларуса не маглі не заўважыць. Дзякуючы найбольшай колькасці шайбаў сярод пачаткоўцаў Міхаіл, напрыклад, быў уганараваны прыза Майка Босі. А ў 2008 годзе Стэфановіч быў задрафтаваны «Таронта» ў 4-м коле пад агульным 98-м нумарам.

Але прабіцца ў НХЛ форварду не ўдалося. Пасля нядоўгага выступу за «Рэдынг Раялз» (ECHL) і «Таронта Марліс» (AHL) Стэфановіч вярнуўся на радзіму. Гэта быў ягоны першы прыход у «Дынама-Мінск». У сезоне-2010/11 беларус згуляў за каманду Марэка Сікоры 21 матч у «рэгулярцы» і дапамог «зубрам» упершыню ў гісторыі прабіцца ў плэй-оф КХЛ, а затым паўдзельнічаў і ў 4 паядынках плэй-оф.

Замацавацца ў КХЛ не здолеў, прадоўжыў кар'еру ў «Гомелі». Далей у ягонай кар'еры былі расейскія «Тарос», «Лада», «Дызель» і амерыканскі клуб «Рапід-Сіці» (ECHL).

Апошнія тры сезоны Стэфановіч выступаў у Беларусі і тройчы (!) быў чэмпіёнам: двойчы ў форме «Нёмана», а затым і менскага «Юнацтва». У мінулай гульнявой кампаніі нападнік стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату - 57 (32+25) балаў у 56 матчах.

Міхаіл назапасіў і багаты міжнародны досвед. За ягонымі плячыма чатыры чэмпіянаты свету ў складзе нацыянальнай каманды, а таксама выступ у алімпійскай кваліфікацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках