18 чэрвеня 2019, aўторак, 23:01
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кітай папрасіў у РФ 50 тысяч гектараў Прымор'я

26

Расея згодная: працаваць там будуць кітайцы, і прадаваць прадукцыю таксама будуць у Кітай.

Кітайскі холдынг Joyvio Beidahuang Agricultural Holdings жадае заняцца сельскай гаспадаркай у Прымор'і, паведаміў «Ведомостям» гендырэктар Фонду развіцця Далёкага Усходу (ФРДВ) Аляксей Чакункоў, паведамляе finanz.ru.

JBA - сумеснае прадпрыемства Legend Holdings Joyvio Group і кітайскай дзяржкампаніі Jiusan Grain and Oil Industry Group - цікавіцца расейскімі землямі для плантацый соевых бабоў.

Кітайскія інвестары ўжо заснавалі расейскую «дачку» (АТ «Легендагра холдынг), якая арандавала 3,5 тысячы гектараў у Харахольскім раёне Прыморскага краю.

Цяпер кампанія хоча павялічыць зямельны банк у краі да 50 тысяч гектараў і пабудаваць завод па глыбокай перапрацоўцы соі магутнасцю да 240 тысяч тон у год. Там будзе выпускацца соевы канцэнтрат, соевы алей, лецыцін, меласы.

Расея згодная на ўгоду за 9,7 млрд рублёў, з якіх 2 мільярды укладзе самастойна - адпаведнае пагадненне JBA і ФРДВ падпішуць на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў гендырэктар «Легендагра» Дзмітрый Савянкоў.

Зямля ў Расеі значна таннейшая, чым у Кітаі, тлумачыць кіраўнік дырэктар кансалтынгавай кампаніі BEFL Уладзіслаў Навасёлаў. У выніку кітайскія фермеры ракой цякуць у Амурскую вобласць, Хабараўскі край і Прымор'е. На такіх фермах працуе кітайскі персанал, выкарыстоўваецца кітайская тэхніка, і значная частка прадукцыі прадаецца ў Кітай.

У выніку ўгоды кітайская JBA стане адным з найбуйнейшых землеўладальнікаў на Далёкім Усходзе, указвае дырэктар аналітычнага цэнтра «Савэкон» Андрэй Сізаў.

Цяпер лідар па зямельных надзелах у рэгіёне - гурт «Русагра» Вадзіма Машковіча. Ёй належыць 96 тысяч гектараў, паводле звестак справаздачы за 2018 год.