Настрой на перамогу!
6- Яўген Афнагель
- 6.06.2019, 21:20
- 18,523
Больш за 60 чалавек прыйшлі на сустрэчу з лідарамі БНК Статкевічам і Афнагелем у Горадні.
У Горадні завяршылася сустрэча з лідарамі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны.
«Больш за 60 чалавек сёння на сустрэчы ў Горадні. Выдатная, моцная энэргетыка, цікавыя пытанні, шмат новых людзей, пераможныя настрою. Горадня, дзякуй за сустрэчу і добрыя эмоцыі. Працуем далей. Заўтра - Барысаў», - напісаў Яўген Афнагель на сваёй старонцы ў Facebook.
7 чэрвеня жыхары Барысава змогуць сустрэцца з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з прадстаўніком Рады БНК Яўгенам Афнагелем.
Пачатак сустрэчы – а 16.00 па адрасе: вул. 30 гадоў ВЛКСМ, 8 (Дом І.Х. Каладзеева).