28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні адкрылі памятную дошку Чэславу Немэну

7
У Горадні адкрылі памятную дошку Чэславу Немэну
Чеслав Немен

Мемарыяльную дошку з бронзавым партрэтам музыкі адкрылі на будынку Гуманітарнага каледжа.

У Горадні на будынку Гуманітарнага каледжа 6 чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку з бронзавым партрэтам рок-музыкі Чэслава Немэна, піша «Гродненская правда».

Менавіта ў гэтым будынку ў 1954 годзе вучыўся знакаміты рок-музыка, чыя творчасць аб'ядноўвае Беларусь і Польшчу.

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел маршалак Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі і ўдава музыкі Малгажата Немэн, а таксама пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі шэраг беларускіх чыноўнікаў.

Аўтарам мемарыяльнай дошкі стаў гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Яна зроблена са светлага італьянскага граніту і ўпрыгожаная бронзавым барэльефам з партрэтам спевака. Надпіс на дошцы зроблены на дзвюх мовах - на беларускай і на польскай.

«Сімвалічна, што памятная табліца адкрываецца ў год васьмідзесяццігоддзя з дня нараджэння Чэслава. Сёння гісторыя як быццам зрабіла круг. Ён зноў у Горадні, а пра яго творчасць пазнаюць усё больш і гавораць ужо новыя пакаленні», - адзначыла ўдава музыкі Малгажата Немэн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках