23 красавiка 2024, aўторак, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічыўся разрыў паміж беднымі і багатымі

11
У Беларусі павялічыўся разрыў паміж беднымі і багатымі

Гэты разрыў будзе толькі расці.

У Беларусі павялічваецца разрыў у даходах насельніцтва: за першыя тры месяцы гэтага года паміж багатымі і малазабяспечанымі ён склаў 7,4 разы. Хоць за той жа перыяд мінулага года - 6,8 разы, піша zautra.by.

Разрыў у даходах і надалей будзе расці

Адзін з чыннікаў гэтай тэндэнцыі - рост даходаў найбольш заможных слаёў насельніцтва. У той час як у ніжніх слаёў фінансавая сітуацыя застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні, а мажліва, і пагаршаецца за кошт рэгулярнага росту тарыфаў, тлумачыць навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Марыя Акулава.

Найбліжэйшым часам занятыя ў прыватным сектары і ў хутка развіваных сферах адчувацьмуць сябе камфортна, бо іх даходы прадоўжацуь расці. Але эканамічная сітуацыя для небагатых беларусаў становіцца больш складанай, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку менш абароненых слаёў насельніцтва. Тым больш што бюджэтных сродкаў больш не становіцца, значыць, гэтая дапамога паступова ўразаецца.

Менш за ўсё пазітыўныя змены ў наяўных даходах адчуваюць жыхары праблемных рэгіёнаў, сельскай мясцовасці, а таксама агулам работнікі бюджэтных арганізацый, гандлю і бытавога абслугоўвання, сельскай гаспадаркі.

- Дзяржсектар прадаўжае заставацца своеасаблівым галаўным болем, і пакуль гэтыя прадпрыемствы не пачнуць функцыянаваць больш ці менш эфектыўна, істотнай станоўчай дынамікі не будзе, - мяркуе экспэрт BEROC.

Праблема малых даходаў адчуваецца і на нацыянальным узроўні - у галінах, дзе работнікі традыцыйна атрымліваюць заробкі, ніжэйшыя за сярэднія ў краіне.

- Нават у найлепшыя гады магчымасці і рэсурсы для таго, каб «выцягнуць» заробкі бюджэтнікаў або работнікаў такіх галін, як сельская гаспадарка, былі вельмі абмежаваныя. А цяпер у большасці раёнаў няма тых фактараў, якія паспрыялі б росту сярэдняга заробку, - адзначае загадчыца сектарам сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Наталля Шчарбіна.

У большасці раёнаў магчымасцяў для развіцця прыватнага сектара нашмат менш, чым у буйных гарадах, абласных цэнтрах і сталіцы. Адпаведна, чакаць прыросту даходаў за кошт актывізацыі прыватнай ініцыятывы было б занадта аптымістычна. А галіны банкаўскіх і фінансавых паслуг, сектар IT, якія знаходзяцца ў топ што да даходах, у рэгіёнах практычна не развітыя, а значыць, і не могуць зрабіць унёсак у рост заробкаў. Магчымасці для росту даходаў там абмежаваныя, мяркуе Наталля Шчарбіна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках