18 красавiка 2024, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзенем чыноўнікаў-дармаедаў у прадукцыю «Беллегпрама»

10
Адзенем чыноўнікаў-дармаедаў у прадукцыю «Беллегпрама»

Глядзіш, з такім дзяржзаказам і якасць прадукцыі хоць трохі лепшай стане.

Заява старшыні канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Лугіной аб упарадкаванні «сэканд-хэнду» закранулі многіх. Зразумела ж, што за словамі аб «класіфікацыі» і «інвентарызацыі» хаваецца звычайная чыноўніцкая прагнасць і спроба яшчэ глыбей засунуць руку ў нашы кішэні. Стратны і адсталы «Беллегпрам» такія захады не выратуюць. Але ёсць альтэрнатыўная прапанова, якая, магчыма, дапаможа канцэрну. Раім Лугіной і іншым генератарам вар'яцкіх ідэй падумаць пра яе. Піша для Telegram-канала «Бaста!» чытач з Менска:

«Трэба выратаваць «Беллегпрам»? Ёсць альтэрнатыўная прапанова: абавязаць ўсю армію чыноўнікаў-дармаедаў хоць бы ў працоўны час насіць выключна прадукцыю, якую выпускае ваш канцэрн. Попыт на яе адразу вырасце. Падтрымка айчыннага вытворцы - у наяўнасці. Простым людзям не давядзецца лішняга марнаваць на адзенне. Глядзіш, з такім дзяржзаказам і якасць прадукцыі хоць трохі лепшай стане, каб гасударавы людзі не крыўдзіліся, у лахманах не хадзілі, краіну і сябе не ганьбілі. Усе ў выйгрышы апынуцца.

А калі сур'ёзна, то абвяшчэнне вайны сэканд-хэндам вельмі красамоўна кажа пра стан беларускай прамысловасці. Калі цэлы «Беллегпрам» - дзясяткі дзяржпрадпрыемстваў, якія сядзяць на датацыях з бюджэту і карыстаюцца разнастайнымі льготамі - саступаюць канкурэнцыю ўжыванаму шырспажыву, то на эканоміцы краіны можна ставіць тлусты крыж. Заява Лугіной зняпраўджвае і фальшывыя паказчыкі Белстата, і локшыну афіцыйных СМІ пра стабільнасць і росквіт».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках