25 красавiка 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Такая бяда з многімі прадуктамі, якія мы вырабляем

44
Лукашэнка: Такая бяда з многімі прадуктамі, якія мы вырабляем

Дыктатар распавёў, як трэба «кіраваць эканомікай».

Падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць Лукашэнка распавёў, як «атрымаць эфект у эканоміцы».

- Трэба развязваць праблемы, бачыць стратэгію, - запатрабаваў Лукашэнка ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба дыктатара. - Павінна быць пэўная стратэгія, прыкладна, як вы спрабуеце або спрабавалі (ужо, можа, адышлі) выбудаваць стратэгію ў сельскай гаспадарцы: калі вы ведаеце, дзе пабудаваць комплекс на цэлы раён ці на два, дзе нешта аб'яднаць, раз'яднаць і ў выніку атрымаць эфект не толькі ў вытворчасці, але і ў эканоміцы, - сказаў Лукашэнка.

- У свой час мы пачалі мадэрнізаваць дрэваапрацоўку, і ў вас нямала зрабілі, - прывёў ён прыклад, - калі вы тут не працуеце на мадэрнізаваных прадпрыемствах, то гэта наогул дрэнна для вас, міністра і ўрада. Гэты стратэгічны кірунак, але гэта не ваша прыдуманая стратэгія. Калісьці праз калена я ўсіх прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку. Крычалі, лямантавалі - сёння дрэваапрацоўка дае вынік агулам у краіне.

«Прадукт якасны, але, як заўсёды, кульгаюць продажы»

Лукашэнка таксама адзначыў, што незадаволены эфектыўнасцю продажу беларускіх тавараў за мяжой, напрыклад, нафтапрадуктаў.

- Прадукт якасны, але, як заўсёды, кульгаюць продажы. Трэба навучыцца гандляваць сваім прадуктам. Трэба біцца, біцца за свае рынкі, утрымліваць іх і эфектыўна прадаваць той прадукт, які мы вырабляем. Напрыклад, нафтапрадукты. Але такая бяда і з іншымі таварамі, якія мы вырабляем, - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках