У суботу ў Беларусі будзе да +31
- 7.06.2019, 18:47
- 6,604
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У суботу, 8 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах моцны парывісты.
Уначы прагназуецца +13... +19, удзень паветра прагрэецца да 26-31 цяпла.