16 красавiка 2024, aўторак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Працягласць жыцця мужчыны залежыць ад яго жонкі

19
Навукоўцы: Працягласць жыцця мужчыны залежыць ад яго жонкі

Шведскія лекары прыйшлі да нечаканых высноў.

Працягласць жыцця мужчын залежыць ад прадстаўніц слабага полу. Спецыялісты высветлілі, што ўзровень інтэлекту другой палоўкі істотна адбіваецца на ладзе жыцця яе каханага. Пры гэтым адукаванасць мужчыны наогул не мае ніякай ролі. Экспэрты перакананыя: пытанні харчавання кантралююцца менавіта жанчынамі, і часцяком гэта становіцца вырашальным фактарам, піша aif.ru.

Да прыкладу, калі жонка клапоціцца пра свайго мужа і дае яму правільныя парады што да яго рацыёну, мужчына жыве ў сярэднім на пяць-дзесяць гадоў больш. Жаночая апека зніжае рызыкі для здароўя мужчыны, прычым часцяком ён нават становіцца залежным ад яе, а часам і бездапаможным, калі яе няма.

Разам з тым нярэдка прадстаўніцы прыгожага полу пераймаюць дрэнныя звычкі мужа, а не выпраўляюць іх. У гэтым выпадку клопат жанчыны прымае форму патурання, так што пара пачынае сумесна спажываць залішнюю колькасць салодкага, спіртнога і т.д.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках