24 красавiка 2024, Серада, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны сакрэтны дакумент пра берасцейскі акумулятарны завод

47
Апублікаваны сакрэтны дакумент пра берасцейскі акумулятарны завод
СЦЯПАН СВЯТЛОЎ

У Берасці разгараецца нават не скандал, а скандалішча.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале NEXTA піша вядомы блогер Сцяпан Святлоў.

«У Берасці разгараецца нават не скандал, а скандалішча: як вынікае з дакумента для службовага карыстання, што прасачыўся з мясцовага аблвыканкама, менавіта тутэйшы абласны Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выдаў прагным камерсантам з ТАА «АйПаўэр», што дзеля звышпрыбыткаў гатовыя атруціць свінцом усё жывое вакол, дазвол на выкіды ядаў у атмасферу.

Праўда, замерыўшы гэтыя выкіды, спецыялісты камітэта былі ашаломленыя ад параметраў, што ўжо збіраюцца ўсе дазволы прыпыніць. Калі, вядома, губернатар Ліс дазволіць - бо камерсантамі даўно за ўсё заплачана, катэджы пабудаваныя, і наогул можа нязручна выйсці.

КРЫНІЦА: TELEGRAM-КАНАЛ NEXTA

Тым часам з цяплічнага камбіната «Берасце», які знаходзіцца за 5,5 км ад акумулятарнага завода, наша крыніца сёння, 7 чэрвеня паведаміла, што ў іх агародніннай прадукцыі, паводле звестак таксікалагічных аналізаў, утрыманне свінцу пасля пачатку работ на ТАА «АйПаўэр» падвысілася ў 2 разы ў параўнанні з мінулым годам! І толькі ледзь-ледзь не дацягнула да ГДК, з якой есці гэта стане наогул нельга», - піша блогер NEXTA.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках