25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чым сутнасць нападак «Беллегпрама» на сэканд-хэнды?

42
У чым сутнасць нападак «Беллегпрама» на сэканд-хэнды?
ФОТА: TUT.BY

Таццяна Лугіна заявіла, што да 70% адзення ў сэканд-хэндах на самай справе новае.

«Мы не баімся канкурэнцыі ў частцы сэканд-хэнду і азіяцкіх крам. Мы проста будзем змагацца за тое, каб канкурэнцыя была сумленная, празрыстая і адкрытая. І каб тавары, якія прадстаўленыя ў гэтых сетках, адказвалі патрабаванням і нормам заканадаўства, якія дзейнічаюць унутры нашай краіны», - заявіла старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна на прэс-канферэнцыі ў Менску 7 чэрвеня, піша «Интерфакс».

Яна патлумачыла, што адной з асноўных прэтэнзій да азіяцкіх крам заключаецца ў продажы прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту.

«Значная частка адзення не адпавядае тэхрэгламенту па ўкладанні тых ці іншых валокнаў, складу. Асабліва гэта дзіцячае адзенне», - удакладніла Лугіна.

«Я разумею, што ўсе будуць абараняць такога плану крамы, таму што там усё прыгожа і танна, і сёння ўсё галасуюць рублём. <...> Але калі мы кажам, што ўсе працуем у сістэме стандартаў і адпаведнасці тым ці іншым гігіенічным патрабаванням, то гэта датычыцца ўсіх, у тым ліку і азіяцкіх крам», - дадала яна.

Да сэканд-хэнду, са слоў Лугінай, ёсць пытанне ў частцы продажу стоковых рэчаў пад маркай былога ва ўжыванні.

«Пад маркай сэканд-хэнду, а гэта адзежа якая не абкладаецца ўвазнымі мытамі, завозіцца абсалютна новае адзенне з этыкеткамі», - заявіла кіраўніца Беллегпрама, удакладніўшы, што, па аналітыцы канцэрна, доля такога адзення ў крамах сэканд-хэнду можа дасягаць 70%.

Лугіна распавяла, што на працягу паўгода «Беллегпрам» мае намер правесці аналіз працы сэканд-хэнду.

«Мы павінны зразумець, колькі тавару завезеная на тэрыторыю краіны, колькі крамаў афіцыйна адкрылася, з якой хуткасцю і дынамікай яны адчыняюцца. Хочацца разабрацца з тым, якім чынам мытны камітэт класіфікуе пры ўвозе прадукцыю сэканд-хэнд, якімі дакументамі яна суправаджаецца і чаму вызвалена ад выплаты дадатковых мыт», - патлумачыла яна.

Пры гэтым Лугіна дапускае, што паводле вынікаў такога аналізу будуць ініцыяваныя меры па рэгуляванні рынку.

«Але спачатку трэба разабрацца. <...> Можа, паводле вынікаў аналізу наогул ні з кім змагацца не трэба будзе», - заўважыла яна.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках