16 красавiка 2024, aўторак, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі: Абмяркоўваем увядзенне адзінай валюты з Беларуссю

87
Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі: Абмяркоўваем увядзенне адзінай валюты з Беларуссю

Максім Арэшкін заявіў, што гэты пункт прапісаны ў «саюзнай дамове».

Пытанне ўвядзення адзінай валюты ў рамках інтэграцыі Расеі і Беларусі абмяркоўваецца, пастанова будзе прымацца на ўзроўні Лукашэнкі і Пуціна, заявіў журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін, паведамляе РІА "Новости".

У суботу на палях ПМЭФ прайшлі перамовы Арэшкіна і міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога. Арэшкін і Круты ўзначальваюць працоўную групу па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю «інтэграцыі», якую Беларусь і Расея наважылі стварыць у канцы 2018 года.

«Вы казалі пра адзіную валюту - так, гэты пункт запісаны ў «саюзнай дамове», таму гэта абмяркоўваецца. Сустракаюцца Цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не варта гэта рабіць, як гэта рабіць, у якія тэрміны гэта рабіць. Тут такое дэталёвае абмеркаванне ідзе па кожным пункце «саюзнай дамовы». Яшчэ раз адзначу - за межы «саюзнай дамовы» мы не выходзім», - сказаў Арэшкін.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках