17 чэрвеня 2019, панядзелак, 0:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сабор Гаўдзі ў Барселоне дабудуюць праз 137 гадоў

ФОТА: GETTY IMAGES

Саграда Фамілія нарэшце атрымала дазвол на будаўніцтва ад гарадскіх уладаў.

Гарадская рада Барселоны выдала дазвол на дабудаванне сусветна вядомага сабора Саграда Фамілія, які пачалі ўзводзіць паводле праекту архітэктара Антоніа Гаўдзі 137 гадоў таму. Пра гэта піша liga.net cо спасылкай на El Mundo.

«Мы разабраліся з гістарычнай анамаліяй», - заявіла намесніца мэра Барселоны ў пытаннях гарадскога будаўніцтва Жанэт Санс.

Цягам гэтых гадоў сабор не меў ліцэнзіі ад гарадской управы на вядзенне будаўнічых работ. Перамовы аб яе атрыманні пачаліся ў 2016 годзе.

Бакі дамовіліся, што Саграда Фамілія выплаціць 36 млн еўраў на карысць горада цягам 10 гадоў, а таксама 4,6 млн еўра падатку.

Саграда Фамілія - самы знакаміты сабор у Барселоне. Штогод яго наведваюць больш за 4 млн турыстаў. Будаўніцтва сабора пачалося ў 1882 годзе і прадаўжаецца дагэтуль - гэта найвядомейшы даўгабуд у свеце. Заканчэнне ўсіх работ плануецца да 2026 года.