18 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астэроід памерам з футбольнае поле набліжаецца да Зямлі

10
Астэроід памерам з футбольнае поле набліжаецца да Зямлі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Імавернасць, што астэроід сутыкнецца з Зямлёй сёлета, складае адзін да 7000.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала пералік самых небяспечных касмічных аб'ектаў.

Чацвёртым у спісе з'яўляецца астэроід, вядомы як 2006 QV89, што рухаецца ў бок Зямлі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

Імавернасць, што астэроід сутыкнецца з Зямлёй сёлета, складае адзін да 7000. Астэроід, магчыма, пройдзе на адлегласці, большай за 7 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі.

Гэта можа адбыцца 9 кастрычніка 2019 года, паведамляюць СМІ са спасылкай на інфармацыю агенцтва. Гэты астэроід быў знойдзены 29 жніўня 2006 года.

Хоць выпадкі сутыкнення астэроідаў з планетай з'яўляюцца надзвычай рэдкімі, вядомы выпадак 1908 года, калі ў Расеі падзенне метэарыта знішчыла амаль 2000 квадратных кіламетраў лясоў. У лютым 2013 года метэарыт увайшоў у атмасферу Зямлі паблізу расейскага Чэлябінска.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках