19 красавiка 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі найбольш імавернае «жытло» для пазаземнага жыцця

17
Навукоўцы назвалі найбольш імавернае «жытло» для пазаземнага жыцця

Цікавыя факты агучыў астрафізік з Універсітэта Лінкальна.

Спадарожнікі, якія верцяцца вакол планет за межамі Сонечнай сістэмы, могуць быць яшчэ аднымі кандыдатамі на пошук пазаземнага жыцця.

Да такой высновы прыйшоў астрафізік з Універсітэта Лінкальна (Вялікая Брытанія). У сваёй навуковай працы ён сцвярджае, што ядро экзамесяцаў можа награвацца за кошт гравітацыйнага прыцягнення планеты, вакол якой яны круцяцца. Гэта, са слоў навукоўца, можа прывесці да таго, што на спадарожніках будзе вадкая вада, прычым, гэта магчыма нават для нябесных целаў далёка за межамі зоны заселенасці - адлегласці ад зоркі, пры якой на планеце магчымае існаванне вадкай вады, паведамляе naked-science.ru.

На сёння вядома ўсяго пяць кандыдатаў на званне экзамесяца. Такая маленькая колькасць гэтых аб'ектаў абумоўленая складанасцю іх выяўлення і невялікім (у большасці выпадкаў) памерам. Два такія кандыдаты, якія круцяцца вакол экзапланеты J1407b, і падштурхнулі астрафізіка на аналіз магчымасці існавання жыцця на спадарожніках экзапланет.

Даследчык правёў камп'ютэрнае мадэляванне кольцаў вакол планеты J1407b, якія ў 200 разоў большыя, чым у Сатурна. Ён разлічыў гравітацыйныя ўзаемадзеянні паміж часціцамі дыска і планетай і выкарыстоўваў іх у кампутарных мадэлях планеты і яе кальцавой сістэмы. Затым навуковец дадаў у сістэму спадарожнік, які круціўся на рознай адлегласці ад планеты за межамі яе кольцаў, каб праверыць, ці мяняецца пры гэтым структура кольцаў.

Вынікі паказалі, што экзамесяц сапраўды ўплываў на структуру кольцаў. Аднак, са слоў навукоўца, такія ж змены маглі выклікаць іншыя гравітацыйныя сілы. Менавіта таму дакладна казаць аб наяўнасці экзамесяца ў планеты J1407b нельга.

Падчас мадэлявання навуковец таксама ўстанавіў, што існуе адлегласць паміж планетай і спадарожнікам, на якім гравітацыйныя сілы даволі вялікія і могуць спараджаць трэнне ў ядры месяца і разаграваць яго. Цяпло, якое зыходзіць ад ядра, у сваю чаргу можа награваць паверхню спадарожніка да камфортнай для жыцця тэмпературы. На такіх спадарожніках, з ягоных слоў, можа існаваць жыццё - пры ўмове наяўнасці атмасферы і неабходных хімічных злучэнняў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках