19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аднавіла транзіт расейскай нафты па «Дружбе»

1
Польшча аднавіла транзіт расейскай нафты па «Дружбе»

Але ўвяла механізм бесперапыннага кантролю над якасцю сыравіны, якая паступае з Беларусі.

Польскі аператар нафтаправода «Дружба» PERN аднавіў транзіт чыстай расейскай нафты ў пункце прыёму «Адамава» на польска-беларускай мяжы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

У кампаніі адзначылі, што пры аднаўленні работы адрэзку «Дружбы» польскі бок увёў механізм бесперапыннага кантролю над якасцю сыравіны, якая паступае з Беларусі. Пакуль пастаўкі нафты будуць ажыццяўляцца «ў меншым аб'ёме, неабходным для кліентаў PERN», гаворыцца ў заяве.

Напярэдадні беларускі канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што вярнуў у Расею 450 тысяч тон забруджанай нафты. Аператар замяніў яе сыравінай, адпаведнай стандарту.

У канцы красавіка «Белнафтахім» выявіў сур'ёзнае перавышэнне хлорарганічных злучэнняў у сыравіне з Расеі. Пасля гэтага транзіт па нафтаправодзе «Дружба» прыпынілі Беларусь, Польшча і шэраг іншых краін. У траўні стала вядома пра паступленне ў Беларусь якаснай нафты з Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках