23 лiпеня 2019, aўторак, 13:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Названыя прысмакі, якія дапамагаюць схуднець

2

Навукоўцы з Ілінойса зрабілі нечаканае адкрыццё.

Большасць людзей, якія хочуць пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў і сантыметраў на сцёгнах, часта «заганяюць сябе» ў пэўныя рамкі і абмежаванні, высільваючы арганізм бясконцымі дыетамі.

Нядаўна навукоўцы з Універсітэта Ілінойса зрабілі нечаканае адкрыццё, паведамляе Хроника.инфо.

Між іншым, даследчыкі знайшлі дзіўныя карысныя ўласцівасці ў лупінні какава-бабоў, што называецца какавелай, якая да нядаўняга часу лічылася бескарысным пабочным прадуктам у шакаладнай вытворчасці.

Даследаванне паказала, што лупіна какава-бабоў мае ў сваім складзе экстракты, якія могуць трансфармаваць белыя тлушчавыя клеткі ў бурыя, што ў сваю чаргу дазваляе хутчэй спальваць калорыі і худнець.

Таксама навукоўцы высветлілі, што фенольныя злучэнні, якія змяшчаюцца ў зярняты какава-бабоў, зніжаюць звязанае з атлусценнем хранічнае запаленне і неўспрымальнасць да інсуліну, якія прыводзяць да скарачэння працягласці жыцця і дыябету другога тыпу.

Характэрна, што какавелла ўжываецца для вытворчасці нізкагатунковага шакаладу. Маюцца супрацьпаказанні, перш патрабуецца кансультацыя спецыяліста.