23 лiпеня 2019, aўторак, 13:07
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Робат, які выдатна грае ў баскетбол стаў зоркай Сеціва

Ён трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Тамахіра Номі з Японіі, які працуе ў кампаніі «Toyota», аднойчы сабраў вакол сябе групу аднадумцаў, каб стварыць незвычайнага робата, піша 120.su.

У выніку тое, што было ўсяго толькі праектам, якім людзі займаліся ў вольны час, стала выдатным поспехам у дэманстрацыі патэнцыялу робататэхнікі і штучнага інтэлекту.

Тамахіра і яго каманда стварылі CUE3 - гэта робат, які ўмее закідваць баскетбольны мяч у кошык. Спатрэбілася нямала часу, каб удасканаліць робата, бо перад яго стваральнікамі паўставалі ўсё новыя і новыя складанасці - напрыклад, больш раннім версіям, якія ўжо навучыліся спраўляцца з мячом, патрабавалася як мінімум 3 хвіліны на тое, каб «перазарадзіцца» для наступнага кідка.

Перад канчатковым варыянтам CUE3 паўстала няпростая задача - робату трэба было закінуць 2020 мячоў (бо менавіта ў 2020 годзе ў Токіа пройдуць Алімпійскія гульні). У выніку незвычайны спартыўны апарат справіўся з прапанаваным заданнем за 6 гадзiн i 35 хвілін.

Даведаўшыся пра такое незвычайнае вынаходства, з Тамахіра звязаліся прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса. Так што цяпер таленавіты CUE3 стаў сусветным рэкардсменам як гуманоідны робат, які здолеў закінуць у баскетбольны кошык больш за ўсё мячоў.